Навіны

Сінагогу ў Слоніме купіць не захацелі. Аўкцыён не адбыўся

Аўкцыён па продажы сінагогі XVII стагоддзя ў Слоніме быў запланаваны на 15 чэрвеня са стартавым коштам у 50 тысяч долараў. Таргі не адбыліся, так як не знайшлося жадаючых купіць аб’ект. Дату новага аўкцыёну прызначыць Слонімскі райвыканкам, паведамляе vot-tak.tv.

Аддзел культуры Слонімскага райвыканкама выставіў на продаж мясцовую сінагогу XVII стагоддзя ў пачатку чэрвеня. Арганізатарам таргоў стаў фонд «Гроднааблмаёмасць».

Аб’ект з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, таму будучага пакупніка абавязалі захаваць мастацкія, стылістычныя і канструктыўныя асаблівасці. Але будынак дазволена рэканструяваць не толькі пад аб’ект рэлігійнага значэння, але таксама культурна-асветніцкага і відовішчнага.

Слонимскую синагогу XVII века выставили на продажу за 50 тысяч евро

Будынак пустуе з 1990-х гадоў

Слонімскую сінагогу, адну з найбольш старых і буйных у Беларусі, пабудавалі ў 1642 годзе. У савецкі час яе выкарыстоўвалі для гаспадарчых патрэб. Апошнім яе займаў мэблевы склад. У сінагозе XIX стагоддзя, якая стаіць па суседстве, да гэтага часу прадаюць мэблю. Будынак пустуе з 1990-х гадоў. Адзінае змяненне за апошнія гады — новы дах.

Брытанцы хацелі вылучыць грошы на сінагогу

У 2018 годзе з’явілася інфармацыя, што вылучыць грошы на аднаўленне сінагогі могуць брытанцы. «Гэта будынак павінен быць рэканструяваны. Сінагога з’яўляецца адлюстраваннем гісторыі вашай краіны. І гэтым праектам мы хочам дапамагчы аднавіць гістарычную справядлівасць», — распавяла тады амбасадар Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб ў эфіры АНТ. Тады быў агучаны кошт работ — больш за 5 млн долараў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024