Кіраўнік дзяржавы прызначыў Аляксандра Корзуна старшынёй Гродзенскага абласнога суда. Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня падпісаў Указ № 213 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў».
Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасадаў шэраг суддзяў і кіраўнікоў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.
Нарадзіўся ў 1960 годзе ў в. Стаі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1979 годзе Гродзенскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума працаваў слесарам Гродзенскага вытворчага аб’яднання «Азот».
Са снежня 1981 года пасля праходжання службы ва Узброеных Сілах працаваў інжынерам лабараторыі вучэбнага тэлебачання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1987 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…