Новости

«Газпром» і Газпромбанк назвалі незаконнай змену кіраўніцтва Белгазпрамбанка

«Газпром» і Газпромбанк ў супольнай заяве назвалі дзеянні Нацбанка па змене кіраўніцтва Белгазпрамбанка неадпаведными заканадаўству Беларусі і Еўразійскага эканамічнага саюза. Расийскім «Газпрому» і Газпрамбанку належаць амаль усе акцыі Белгазпрамбанка.

«Ажыццёўлены незаконныя дзеянні па прызначэнні в. а. старшыні праўлення і в. а. намесніка старшыні праўлення ААТ „Белгазпрамбанк“. Гэтыя прызначэнні суправаджаліся затрыманнем паўнамоцных членаў праўлення Белгазпрамбанка праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў сумеснай заяве. «Акцыянеры ААТ „Белгазпрамбанк“ маюць намер дабівацца абароны сваіх правоў і законных інтарэсаў усімі даступнымі прававымі сродкамі, а таксама прымаюць усе магчымыя меры для аховы інтарэсаў кліентаў і забеспячэння фінансавай стабільнасці банка».

У Белгазпрамбанку 11 чэрвеня прайшоў ператрус, былых і цяперашніх топ-мэнэджараў затрымалі, падазраюць стварэнне арганізавана-злачыннай групоўкі для вываду сродкаў за мяжу. Кіраваць банкам прапанавалі Надзеі Ермаковай, якая ўзначальвала Нацбанк у 2011−2014 гадах, пацвердзіла яна парталу T*T.BY.

Белгазпрамбанк існуе ў Беларусі з 1990 года. ПАО «Газпром» і Газпромбанк належыць па 49,818% акцый банка кожнаму, Дзяржкаммаёмасці Беларусі - 0,097% акцый.

Што адбылося

11 чэрвеня ў галаўны офіс Белгазпрамбанка прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю (КДК). Сілавікі правяралі банк да позняй ночы. Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК Беларусі ўзбудзіў дзве крымінальныя справы:

  • арт. 235 КК (легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры)
  • арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

У КДК 12 чэрвеня заявілі, што ў іх ёсць доказы і пра дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці экс-кіраўніка Белгазпрамбанка і прэтэндэнта ў кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах Віктара Бабарыкі. Сам экс-банкір падчас стрыму сказаў, што ніколі не хаваў, што з’яўляецца багатым чалавекам. Ён падкрэсліў, што з усіх заробленых сродкаў і маёмасці заплаціў падаткі. Віктар Бабарыка таксама сказаў, што калі ў следства ёсць нейкія пытанні і прэтэнзіі да грошай, знойдзеных у яго сяброў падчас следчых мерапрыемстваў, то праваахоўнікі могуць звяртацца да яго, бо гаворка вядзецца пра каштоўнасці, якія ён даў сябрам на час.

Віктар Бабарыка

На цяперашні час затрыманыя 15 чалавек. Гэта топ-менеджары, у тым ліку намеснікі кіраўніка банка, кіраўнікі рознага ўзроўню, а таксама прадстаўнікі камерцыйных структур (у асноўным былыя супрацоўнікі банка).

12 чэрвеня стала вядома, што Нацыянальны банк Беларусі можа ўвесці сваю часовую адміністрацыю па кіраванні Белгазпрамбанкам. Пры гэтым для такой меры няма падстаў, паколькі банк плацежаздольны. Узначаліць Белгазпрамбанк прапанавалі экс-старшыні Нацыянальнага банка Надзеі Ермаковай.

Па памеры актываў і капіталу банк на пачатак гэтага года быў на трэцім месцы ў Беларусі - пасля Беларусбанка і Белаграпрамбанка. Па прыбытку за 2019 год — на чацвёртым месцы.

Пад удар трапіла пляцоўка, якая збірала сродкі для медыкаў

Увечары 11 чэрвеня Белгазпрамбанк заблакаваў плацяжы на пляцоўцы па зборы сродкаў MolaMola, на якой беларусы збіралі дзясяткі і сотні тысяч рублёў на дапамогу медыкам. Адпаведна, пералічыць грошы на карысць якой-небудзь кампаніі праз платформу пакуль нельга, піша T*T.BY. Зняць ужо пераведзеныя сродкі адрасаты могуць. MolaMola — фандрайзінгавая платформа, запушчаная з дапамогай краўдфандынгавой платформы Ulej.by, чыім фінансава-тэхналагічным партнёрам з’яўляецца Белгазпрамбанк. Эдуард Бабарыка — заснавальнік Ulej.by, сын экс-старшыні праўлення Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі і кіраўнік яго ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта.

Чытайце таксама:
«Не ісці на выбары — прагаласаваць за ўладу». Віктар Бабарыка сабраў на сустрэчы 250 гродзенцаў

«Мы проста забылі, што былі найлепшымі». Віктар Бабарыка пра нацыянальную ідэю беларусаў і фальсіфікацыю выбараў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024