З пачатку пандэміі лячэнне ў бальніцы прайшлі каля 400 пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. У іх былі як лёгкія, так і цяжкія формы хваробы. Аб гэтым паведаміў галоўны ўрач Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы Сяргей Ціхановіч, піша БЕЛТА.
Бальніца забяспечана усімі медыцынскімі прэпаратамі, сродкамі абароны, сказаў галоўны лекар. З пацыентамі працуе псіхолаг.
— Адзначу і яшчэ адзін станоўчы момант: людзі, грамадства кансалідаваліся вакол сітуацыі. І медперсанал, і пацыенты — усе мы пастаянна адчуваем падтрымку і ад дзяржавы, і ад прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, і нават ад простых людзей, — адзначыў Сяргей Ціхановіч.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…
Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…
Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…
Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…
Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…
Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…