Знайшлася невядомая гравюра Гродна. Цяпер ёй валодае гродзенскі мастак

У антыкварнай краме ў Берліне знайшлася невядомая даследчыкам выява Гродна. Цяпер яна знаходзіцца ў гродзенскага мастака і гравера Юрыя Якавенкі. У будучым яе можна будзе ўбачыць на выставах. Гісторык Андрэй Вашкевіч расказаў, чым яна цікавая.

Памер выявы 17×26 см. Гэта медзярыт, то бок гравюра на медзі. Гравюра была надрукавана ў штомесячніку горада Цытаў (Zittau, Германія) у 1809 годзе. Гродна ўзгадалі ў сувязі з пашырэннем межаў Варшаўскага герцагства пасля кароткай вайны з Аўстрыяй, выказваюць здагадку ў студыі imago.by. Тады мяжа прайшла па Нёмане. Іншая нямецкая перыёдыка досыць шмат пісала пра гэта ў 1809 годзе.

— Цікава, што горад для газеты зрысавалі з досыць распаўсюджанай гравюры з Браўна і Хогенберга, зробленай, у сваю чаргу, паводле Цюнта 1568 года. Уявіце сабе, што зараз для ілюстрацыі скарысталіся б краявідам 200-гадовай даўніны, — кажуць у студыі imago.by.

Пакуль знойдзена толькі гравюра. Мабыць, у газеце быў і тэкст, у якім Гродна мог фігураваць як горад на Нёмане (Мемелі).

Гісторык: самае цікавае — гэта куст канопляў

Гравюру Адэльгаузера-Цюнта перадрукоўвалі ў розных версіях шмат разоў. Першакрыніца стала ўзорам для дзясяткаў розных выяваў. Вядома каля дзесяці варыяцый рознага кшталту: пачынаючы ад Браўна-Хогенберга і заканчваючы познімі гравюрамі 19-га — адной з самых позніх. Верагодна, падобныя гравюры яшчэ існуюць у іншых крыніцах, расказвае гісторык Андрэй Вашкевіч.

— З яе можна зрабіць цікавае адкрыццё, што ўсё стала на свае месцы: «Кронан» пераўтварыўся ў «Нёман», ёсць гатычны надпіс «Гродно». Самае цікавае — гэта куст канаплі з левага боку. То бок, Гродна адлюстроўвалі як канапляную сталіцу, як крыніцу канопляў.

У пачатку ХІХ ст. тавары вывозіліся з нашага краю па рэках, найперш па Нёмане. Віціны, паўвіціны і платы везлі да мора збожжа, крупы, тытунь, гарэлку, поташ (дравесны вугаль), сала, льняны алей і пяньку — паўфабрыкат, які атрымліваюць з канопляў шляхам часання і трапання. Пянька ўжывалася для вяровак, канатаў і для прадзення пражы для ткацтва.

Гравюру можна будзе ўбачыць на выставах

Гравер Юрый Якавенка знайшоў выяву ў антыкварнай краме ў Берліне. Там было дзве гравюры з выявай Гродна, ён папрасіў іх забраніраваць. Адна з іх яго не дачакалася. А іншую мастак выкупіў і прывёз у Гродна.

Цяпер гравюра выстаўлена ў майстэрні мастака.

— Калі нехта будзе ў мяне прасіць выставіць яе — калі ласка, можам дамаўляцца. Самае галоўнае, што яна ў Гродне, — кажа Якавенка.

За колькі купіў выяву, Юрый не раскрывае. Паводле ацэнкі imago.by, кошт гравюр іншых гарадоў з гэтага выдання розны: ад 150 да 1000 еўра.

Чытайце таксама:

Літоўскі калекцыянер прадае рэдкую гравюру з выявай Гродна

«Белкартаграфія» выдала каляровую рэканструкцыю гравюры Цюндта з апісаннем па-беларуску

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024