Жыхары дома № 78 па вуліцы Горкага адстаялі зялёную зону ў сябе ў двары. Дрэвы спрабавалі спілаваць раніцай 21 траўня.
Супрацоўнікі «Зелянбуда» пачалі секчы дрэвы ў тым месцы, дзе пройдзе цеплатраса для шаснаццаціпавярховага дома, які збіраюцца пабудаваць побач. Усе дакументы на працы арганізацыя прадставіла, але жыхароў дома гэта не задаволіла.
«Яшчэ няма праекту новага дому, а яны ўжо хочуць весці цеплатрасу. Гэта наш раён і нашы дрэвы. Мы супраць вырубкі 40 дрэў у нашым двары», — распавяла адна з жанчын.
Прадухіліць высечку дапамог званок жыхароў старшыні гродзенскага гарвыканкама Мечыславу Гою. Яны ўжо двойчы былі ў яго на прыёме.
«Часова прыпынілі работы, але ці надоўга? Мы будзем і далей адстойваць зялёную зону. Мы гэтыя дрэвы саджалі і не дамо іх так проста спілаваць. Будзем пісаць лісты ва ўсе інстанцыі», — сказалі жыхары.
Канфлікт жыхароў дамоў па вуліцы Горкага і БЛК з гарадскімі ўладамі цягнецца ўжо некалькі месяцаў. Жыхары занепакоеныя будучай будоўляй дома ў іх двары. Ім ужо ўдалося паўплываць на змяншэнне колькасці паверхаў у запланаванай пабудове.
Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…
Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…
Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…
Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…
Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…
Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…