Саляніка не затрымалі, а чалавека ў процігазе не пусцілі на мітынг: 9 траўня ў Гродне

Мітынг і ўскладанне кветак да помніка загінулым воінам і партызанам у парку Жылібера прайшлі ў Гродне з нагоды 75-годдзя заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Нягледзячы на ​​рэкамендацыі медыкаў, на свяце прысутнічалі два ветэраны ВАВ.

Свята Перамогі прайшло без традыцыйных народных гулянняў,
выстаў ваеннай тэхнікі і ўрачыстага маршу войскаў Гродзенскага гарнізона. Гарадскія ўлады абмежаваліся толькі невялікім мітынгам і ўскладаннем кветак да брацкай магілы.

Гродзенскі актывіст Мікалай Салянік, заручыўшыся падтрымкай сваякоў і журналістаў, таксама прыйшоў ускласці кветкі. Ужо традыцыйна ў гэты дзень за актывістам сочаць супрацоўнікі міліцыі. Гэтым разам абышлося без затрыманняў. Салянік усклаў кветкі і каля хвіліны прастаяў з плакатам, у якім падзякаваў сваім сваякам за перамогу ў вайне.

Пра затрыманне на 9 траўня паведаміў толькі адзін гродзенец, які вырашыў прыйсці ў мэтах бяспекі ў процігазе. З ім правялі гутарку і адпусцілі.

Чытайце таксама:

К гродненцам, которые поддержали блогера Тихановского, начинает приходить милиция

Без масок, но с оркестром. В Гродно ветеранов поздравляют с Днем Победы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024