Заснавальнік Парка высокіх тэхналогій Валер Цапкала ідзе на выбары

Заснавальнік Парка высокіх тэхналогій гродзенец Валер Цапкала ідзе на прэзідэнцкія выбары. Пра піша n*.by, спасылаючыся на заяву Цапкалы на яго старонцы ў фэйсбуку.

Цапкала піша, што ў свеце адбылася рэвалюцыя: на змену эпохі мас прыйшоў час асабістай свабоды чалавека.

«Замест прымітыўнай «вертыкалі кіравання» прыйшлі новыя метады арганізацыі дзяржавы і грамадства, заснаваныя на партнёрстве, супрацоўніцтве і гарызантальным узаемадзеянні.

Гэтая рэвалюцыя прайшла міма Беларусі. Больш за тое, звыш чвэрці стагоддзя краіна рухалася ў процілеглым кірунку. У краіне зацвярджаліся сямейныя, неафеадальныя адносіны з магчымасцю праявы розных формаў капрызнасці, бесцырымоннасці і грубасці ў адносінах да тых, хто стаіць ніжэй у сацыяльнай лесвіцы", — крытыкуе цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі Цапкала.

У выніку сфарміравалася грамадства, пазбаўленае іскраў творчасці, смеласці, адвагі, лічыць ён.

«Вынікі гэтага мы добра бачым. Эканоміка страціла канкурэнтаздольнасць, а грамадства — здольнасць да развіцця», — піша стваральнік ПВТ.


Чытайце таксама: У Гродне закрываецца Парк высокіх тэхналогій


Цапкала адзначае, што пакуль свет бурна развіваўся эканамічна, Беларусь тапталася на месцы.

«Гэтае затхлае паветра і атмасфера бесперспектыўнасці дэмаралізуе людзей, забівае іх аптымізм і творчы запал», — піша ён.

Цапкала таксама апісаў катастрафічную дэмаграфічную сітуацыю ў краіне.

«Беларускае Адраджэнне, магчымасць якога яшчэ адчувалася ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя, не адбылося. Яно змянілася часамі нягоды, перыядам застою, стагнацыі, грамадскай апатыі і абыякавасці», — працягвае ён.


Чытайце таксама: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 9 жніўня. На рэгістрацыю ініцыятыўных груп застаўся тыдзень


Самая вялікая пагроза для Беларусі — гэта неэфектыўная эканоміка, архаічная сістэма кіравання, беднасць, лічыць Цапкала.

Ён піша, што прыняў рашэнне балатавацца на пасаду прэзідэнта.

«У мяне дастаткова для гэтага і кіраўніцкага і жыццёвага вопыту! Маючы сур’ёзныя кантакты ў палітычных і дзелавых колах ў розных краінах свету, я змагу іх выкарыстоўваць на карысць народа Беларусі!» — піша Цапкала.

Хто такі Валер Цапкала?

Валер Цапкала нарадзіўся 22 лютага 1965 года ў Гродне.

У 1991 г. скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін Міністэрства замежных спраў СССР, а ў 1992 г. — аспірантуру гэтага ж інстытута.

Быў саветнікам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII-га склікання і Выканаўчага сакратарыята Садружнасці Незалежных Дзяржаў (1993—1994 гг.).

З 8 жніўня 1994 да 20 студзеня 1997 гг. быў першым намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

24 лютага 1997 г. быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі і Мексіцы па сумяшчальніцтве, адстаўлены з гэтых пасад быў 2 красавіка 2002 г.

З 2002 да 2005 гг. працаваў памочнікам Лукашэнкі — каардынаваў аналітычную дзейнасць, не абмяжоўваючыся сферай міжнародных адносін, быў паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў Нацыянальным сходзе.

11 кастрычніка 2005 г. заняў пасаду кіраўніка ПВТ. 2 сакавіка 2017 года Лукашэнка звольніў яго.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024