Новости

СААЗ пракаментавала правядзенне параду ў Беларусі

Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя выказвае занепакоенасць рашэннем беларускіх уладаў правесці ваенны парад 9 мая, заявіў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў.

«Мы вельмі занепакоеныя магчымымі негатыўнымі наступствамі правядзення такога масавага мерапрыемства ў перыяд эпідэміі, — падкрэсліў ён. — Асаблівае хваляванне выклікае магчымы ўдзел у гэтым мерапрыемстве людзей сталага ўзросту, сярод якіх адзначаецца цяжкае цячэнне захворвання і высокі ўзровень смяротнасці ад COVID-19».

Бердыклычаў нагадаў, што адна з рэкамендацый СААЗ па выніках красавіцкага візіту ў Беларусь місіі экспертаў - узмацненне мер фізічнага дыстанцыявання, у прыватнасці перанос або адмена масавых спартыўных, культурных, палітычных і рэлігійных мерапрыемстваў.

«Скапленні людзей, пры якіх немагчыма забяспечыць дыстанцыю паміж людзьмі ў 1,5−2 метры, павышаюць рызыку перадачы віруса і спрыяюць далейшаму распаўсюджванню эпідэміі», — сказаў Бердыклычаў. У той жа час ён падкрэсліў, што рашэнне адносна выканання рэкамендацый СААЗ з’яўляецца прэрагатывай урада краіны.

4 траўня падчас онлайн-перамоваў з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць немагчымай адмену ні аднаго з мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі. У той жа час ветэранаў папрасілі на парад не прыходзіць.

Лукашенко: Мы не можем отменить парад… Люди скажут, что мы испугались

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024