У Беларусі на 2 траўня зарэгістравана 15 828 (+911) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Вылечыліся і выпісаныя 3117 (+199) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Памерлі 97 (+4) пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Гэта складае 8,2% ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 195 тыс. 430 тэстаў.
Адзінаццаць дзяцей, якія заразіліся каранавірусам, у цяперашні час знаходзяцца ў цяжкім стане, за час эпідэміі два дзіцяці памерлі, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Расіі.
За суткі на 1 мая ў Расіі пацвердзілі 7 933 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у 85 рэгіёнах, у тым ліку выяўлена актыўна 3 534 (44,5%) без клінічных праяў хваробы.
У Расійскай Федэрацыі нарастаючым вынікам зарэгістравана 114 431 выпадак (+7,4%) каранавіруснай інфекцыі ў 85 рэгіёнах РФ, колькасць выпісаных пацыентаў вырасла да 13 220.
З улікам колькасці насельніцтва краіны, у Беларусі і суседніх краінах сітуацыя на 2 мая выглядае так (па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса):
На 29 красавіка ў Гродзенскім раёне зарэгістраваныя 259 чалавек з пацверджаным COVID-19, звестак па вобласці не агучвалі.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…