Навіны

Вайскоўцы Расіі і Кітаю адмовіліся ад удзелу ў парадзе ў Мінску

30 красавіка трэнінгу роты ганаровай варты на праспэкце Пераможцаў не адбудзецца. Яго перанесьлі на 5 і 6 траўня, і пройдзе ён на тэрыторыі вайсковай камэндатуры ва Уруччы. Пра гэта С*бодзе паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства абароны Натальля Гаўрусік.

Таксама Натальля Гаўрусік зьняпраўдзіла ранейшае паведамленьне С**боды, што напярэдадні, 29 красавіка, не адбылося рэпэтыцыі вайсковай тэхнікі, якая будзе залучаная ў парад 9 траўня.

«Рэпэтыцыя адбылася ўчора ўвечары ў раней прызначаны час. Яна прайшла ў фармаце, які завецца „пешы па машынным“ — бяз выезду вайсковай тэхнікі. Гэта своесаблівы агляд мясцовасьці для мэханікаў-кіроўцаў, калі яны прыяжджаюць вывучыць маршрут, якім пазьней павядуць тэхніку. Такая форма правядзеньня рэпэтыцыяў часта выбіраецца перад тым, як пачаць трэнінгі з тэхнікай», — сказала прэс-сакратарка Міністэрства абароны Натальля Гаўрусік.

Паводле яе, інфармацыі аб скасаваньні параду яна ня мае.

Раней плянавалася, што 9 траўня ў парадзе, акрамя беларускіх вайскоўцаў і супрацоўнікаў МУС, возьмуць удзел таксама вайскоўцы з Расеі і Кітаю.

«Вайсковыя ведамствы Расеі і Кітаю паведамілі, што прынялі рашэньне не накіроўваць асабісты склад для ўдзелу ў вайсковым парадзе ў Менску 9 траўня», — сказала Натальля Гаўрусік.

Прэс-сакратарка паўтарыла, што да 9 траўня адбудзецца прынамсі адна генэральная рэпэтыцыя параду, але дату пакуль не прызначылі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024