Дворык ABC зноў стане прывабным: там з’явяцца чатыры новыя роспісы

Гродзенскі мастак-рэстаўратар Аляксей Навумчык у дворыку гандлёвага цэнтра ABC на вуліцы Найдуса працуе над стварэннем новых роспісаў. Праект называецца «Эпохі Гродна».

У дворыку гандлёвага цэнтра ABC на працягу некалькіх гадоў можна было ўбачыць вялікія роспісы сцен з відамі Гродна пачатку XX стагоддзя, а таксама панараму старога горада з левага берага Нёмана. Але ў пачатку лістапада 2019 года гарадскія службы разбурылі сцяну з часткай малюнкаў. Рабочыя спасылаліся на аварыйнасць сцяны. Тады ж кіраўніцтва гандлёвага дома «Нёман» паабяцала ў будучыні аднавіць малюнкі.

Новы праект будзе складацца з чатырох малюнкаў, якія раскажуць пра эпохі Гродна. Аляксей Навумчык плануе працаваць над роспісамі два месяцы. Вось, што распавядае пра сваю задумку аўтар:

Эпоха Адраджэння

— Першы малюнак будзе прысвечаны эпосе Адраджэння. Задумка трохі рамантычная, вечны сюжэт пра каханне. Усё тое, што было яркім у той час, я паспрабую ўнесці ў кампазіцыю гэтай роспісу. Ну і паколькі ў нас няма дакладных малюнкаў горада таго часу, я выкарыстаў гравюру Макоўскага 1600 г. Гэта адзінае, што можна было выкарыстоўваць. З гэтай гравюрай я звязваю свой роспіс. Гэта будзе перагукацца з карцінамі мастакоў эпохі адраджэння і нашым горадам.

Царскі перыяд

— Тут я хачу намаляваць апошні залаты пік, калі ніхто не чакаў, што будзе крах імперыі, а гэта Першая сусветная і рэвалюцыя. Людзі жылі мірным жыццём, будавалі горад і адпачывалі. Будзе намаляваны былы палац Сангушак, гродзенцы таго перыяду ў прыгожых строях і від на сучасную вуліцу Савецкую. Тады яна звалася Саборная.

Міжваенны перыяд

— Ці, як яшчэ называюць гэты перыяд — польскі час. Тут хочацца перадаць атмасферу 1930-х гадоў. І тады была своеасаблівая культура. Ніхто не чакаў, што пачнецца вайна. У гэтым перыядзе хочацца намаляваць гродзенцаў таго часу на рагу вуліц Дамініканскай (сучасная Савецкая) і Ажэшкі.
Тут я шмат у чым адштурхоўваюся ад фотаздымкаў міжваеннага перыяду.

Савецкі перыяд

— Своеасаблівая эпоха і мірнае жыццё. На роспісе будуць 70-я гады, калі ўжо быў пабудаваны ўнівермаг. Там я паспрабую паказаць характэрныя для савецкай эпохі фігуры, вопратку, аўтамабіль. Можна сказаць, ствару антураж, які пераносіць у гэта не такое далёкае мінулае.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024