У Гродне прыватныя кампаніі пераарыентаваліся на вытворчасць сродкаў індывідуальнай абароны. Рэзідэнт СЭЗ «Гроднаінвест» ТАА «Макей» пачало выпуск шматразовых трохслойных баваўняных павязак і пластыкавых ахоўных экранаў, перадае БЕЛТА.
У змену прадпрыемства вырабляе каля 2 тыс. масак. Прадукцыя бязвыплатна перадаецца ў медыцынскія ўстановы горада для абароны персаналу. Сёння павязкі і экраны даставілі ў Гродзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу, раней сродкі індывідуальнай абароны перадаваліся ў Гродзенскую ўніверсітэцкую клініку.
Як распавялі ў адміністрацыі Свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест», аб пераводзе вытворчых магутнасцяў на выпуск медыцынскіх масак паведамілі таксама яе рэзідэнты ТАА «МедЛен» і СТАА «Контэ Спа». Гэтыя меры дазволяць прадпрыемствам захаваць занятасць і забяспечыць краіну неабходным таварам.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…