Чаму Януша называлі «Вантрубка» і хто хадзіў у тэатр у ніжняй бялізне. Успаміны старажыла з Гродна збіраў Руслан Кулевіч у прамым эфіры

Першы анлайн-івэнт ад Hrodna.life прайшоЎ 2 красавіка. Ім стаў майстар-клас Руслана Кулевіча «Як адкрываць гісторыю праз вусныя ўспаміны». У жывым эфіры Руслан працаваў з вуснымі ўспамінамі гродзенскага старажыла Януша Паруліса. Усе зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запіс размовы па электроннай пошце. Іншыя ахвотныя могуць паслухаць запіс па спасылцы.

На майстар-класе Руслан распавёў пра асноўнае правіла працы са сталымі людзьмі: ніколі не трэба перабіваць чалавека, варта даць яму выгаварыцца.

youtu.be/EGps_mBZC6Q

Падчас размовы з Янушам усплывалі не толькі яго асабістыя ўспаміны, але і «ўспаміны ўспамінаў» бацькоў і дзядуль з бабулямі.

Руслан звярнуў увагу на тое, што ў працы з занатаванымі ўспамінамі потым праводзіць перыядызацыю — сам разносіць розныя часткі наратыву героя адпаведна ўзгаданаму часу.


Чытай яшчэ: «Навошта цыгарэты, каб не кава?» Пра шкодныя радасці жыцця раскажа выстава ў музеі Паруліса


Ва ўспамінах часам узнікаюць вельмі асабістыя рэчы. На першы погляд, яны тычацца толькі героя, але насамрэч таксама характарызуюць час.

Так Януш распавёў, што ў дзяцінстве, у паваенныя гады, меў мянушку «Вантрубка». Яе вытокі аказаліся цесна звязанымі з побытам гарадской сям'і. Дом Парулісаў мясціўся недалёка ад рынка. Туды з суседніх вёсак прывозілі на продаж жывёлаў на мяса.

Януш расказаў, што маці купляла тушкі цялушак, сама здымала з іх шкуру, разбірала і прадавала па частках. Для сваёй сям'і звычайна пакідалі ўнутранасці. Малы Януш больш за ўсё любіў есці вантробу.

Калі маці выходзіла клікаць малога падсілкавацца, то крычала: «Януш! Вантрубка!» Гэта заўважылі і падхапілі сябрукі хлончыка. Так ён і атрымаў сваю мянушку.


Чытай таксама: Святы Мікалай і стогадовыя балерыны. Да Калядаў і Новага года Януш Паруліс зладзіў выставу ёлачных цацак


Цалкам запіс размовы можна паслухаць тут. Калі ёсць пытанні да Руслана іх можна задаваць журналісту асабіста.

Набыць два папярэдніх сборнікі успамінаў сталых гродзенцаў, сабраных Русланам Кулевічам, можна ў крамах Акадэмкніга (Мінск) і Белкніга (Гродна), а таксама ў рэдакцыі Hrodna.life (вул. Кірава 3, Гродна) і ў выдавецтве «Літары» (вул. Маркса 11, Гродна).


Чытай яшчэ:

«Хто нас, пенсіянераў, ведаў? А ён зрабіў нас героямі». У Гродне прадставілі новую кнігу Руслана Кулевіча

«Столькі людзей прыходзіла толькі на Вольскага». Пры поўным аншлагу прайшла прэзентацыя кнігі Руслана Кулевіча з успамінамі гродзенцаў


Удзел у майстар-класе і доступ да відэаматэрыялу занятка цалкам бясплатны. За гэта дзякуем падтрымцы партнёраў рэдакцыі студыі камп’ютарнага дызайну Іквадарт.


Чытай яшчэ: Журналісты і ІТ-шнікі з Гродна прыдумалі камп’ютарную гульню, каб правільна сартаваць смецце


Арганізацыйную і метадычную падтрымку мерапрыемства забяспечыла «Навучальна-практычная установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў «Медыятрэнер». Да іх таксама можна звяртацца па арганізацыі разнастайных адукацыйных курсаў і лекцый і ўдзеле ў падобных мерапрыемствах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024