Навіны

Майстар клас Руслана Кулевіча пройдзе ў анлайн-трансляцыі з музея Януша Паруліса

Анлайн майстар-клас «Як адкрываць гісторыю праз вусныя ўспаміны» правядзе 2 красавіка журналіст Руслан Кулевіч. Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Каб далучыцца да сустрэчы патрэбна рэгістрацыя.

Раней майстар-клас планавалася правесці ў афлайне. Змены ў форме і часе правядзення звязаны з небяспекай распаўсюду віруснай інфекцыі. Сустрэча анлайн пройдзе 2 красавіка, ад 19.00 да 20.30.

Удзельнікі анлайн-занятку атрымаюць магчымасць у рэжыме рэальнага часу назіраць, як Руслан працуе з вядомым гродзенскім старажылам, арганізатарам прыватнага музею гарадскога побыту Янушам Парулісам. Таксама будзе магчымасць задаць пытанні вядоўцу і яго герою.


Чытай яшчэ: «Навошта цыгарэты, каб не кава?» Пра шкодныя радасці жыцця раскажа выстава ў музеі Паруліса


Удзельнікам майстар-класа можа стаць любы ахвотны, незалежна ад узросту і месца жыхарства. Калі вас цікавіць жывая гісторыя Гродна і яго жыхароў - далучайцеся. Вы навучыцеся збіраць і сістэматызаваць успаміны і асабістыя гісторыі сваіх блізкіх, старажылаў ды іншых цікавых людзей.

Пазней удзельнікі майстар-класа змогуць далучыцца да праекта Руслана па зборы ўспамінаў жыхароў пасляваеннага Гродна.


Чытай яшчэ: «Хто нас, пенсіянераў, ведаў? А ён зрабіў нас героямі». У Гродне прадставілі новую кнігу Руслана Кулевіча


Удзел у майстар-класе бясплатны дзякуючы падтрымцы партнёраў рэдакцыі студыі камп’ютарнага дызайну Іквадарт.


Чытай яшчэ: Журналісты і ІТ-шнікі з Гродна прыдумалі камп’ютарную гульню, каб правільна сартаваць смецце


Арганізацыйную і метадычную падтрымку мерапрыемства забяспечыла «Навучальна-практычная установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў «Медыятрэнер». Да іх таксама можна звяртацца па арганізацыі разнастайных адукацыйных курсаў і лекцый і ўдзеле ў падобных мерапрыемствах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024