Навіны

У Беларусі ўвялі 2 тыдні каранціну для тых, хто прыязджае з-за мяжы

Савет Міністраў прыняў меры па прадухіленні завозу і распаўсюду ў Беларусі інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19. Яны ўступілі ў сілу 27 сакавіка.

Асобы, якiя прыбылi ў Беларусь з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, на працягу 14 каляндарных дзён павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах. Да канца хатняга каранціну іх не прапусцяць зноў праз мяжу. Пры ўездзе ў Беларусь яны павінны запоўніць анкету ад Міністэрства аховы здароўя.

Гэтае правіла не распаўсюджваецца на:

— супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь і акрэдытаваных па сумяшчальніцтву з рэзідэнцыямі ў іншых краінах, міжнародных арганізацый і іх прадстаўніцтваў, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама членаў іх сем’яў;

— кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;

— вадзіцеляў транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў;

— членаў экіпажаў паветраных судоў, судоў унутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін;

— замежнікаў, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Беларусі для вяртання да месца жыхарства.

Пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя.

Чытайце таксама: Беларус ехаў з Германіі і трапіў на каранцін у Польшчы: вось як гэта выглядае

Пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, гаворыцца ў дакуменце, павінен быць размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя. Але такога спісу цяпер няма. Мяркуючы па пастанове ўрада, гаворка ідзе практычна пра ўсе краіны свету, у тым ліку, і Расію, з якой у нас няма мяжы.

Як пазней растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, сённяшняя пастанова сапраўды тычыцца ўсіх асоб, якія ўязджаюць у краіну з любой краіны свету, дзе зарэгістраваныя выпадкі COVID-19. Аднак на мяжы з Расіяй няма пунктаў пропуску, таму незразумела, як будуць кантраляваць прыезджых з гэтай краіны.


Што з дальнабойнікамі?

Вадзіцелі, якія выконваюць транзітныя перавозкі, абавязаны пакінуць тэрыторыю Беларусі па самым кароткім маршруце не пазней за дзень, якi iдзе за днём уезду на яе тэрыторыю. Рухацца яны могуць толькі па рэспубліканскіх дарогах і спыняцца толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах.

Выключэнні магчымыя толькі ў выпадку аварыі ці паломкі, разгрузкі або перагрузкі, замены транспартнага сродка, калі гэта прадугледжана ўмовамі дагавора аўтамабільнай перавозкі і пазначана ў транспартных дакументах.


Чытайце таксама:

Две страны — соседки Беларуси остаются на карантине

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024