Новости

У Беларусі пацвердзілі пяць новых выпадкаў каранавіруса. Адзін з іх — у Гродне

Актуальную інфармацыю пра каранавірус COVID-19 у Гродне, Беларусі і суседніх краінах глядзіце тут.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

25 сакавіка прэс-служба Міністэрства аховы здароўя абнавіла дадзеныя аб тых, хто захварэў каранавірусом ў Беларусі. Цяпер іх 86 чалавек. У Гродне лабараторна пацверджаны другі выпадак каранавіруснай інфекцыі.

«На сённяшні дзень ужо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 57 пацыентаў».

Яшчэ па двух пацыентах спецыялісты праводзяць дадатковую праверку ў сувязі з неадназначнасьцю атрыманых вынікаў.

У Гродне лабараторна пацвердзілі другі выпадак COVID-19, піша grodnonews.by са спасылкай на начальніцу галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Алену Краткову. Двадцацідзевяцігадовы гродзенец, кіроўца-дальнабойнік, вярнуўся самалётам са Швецыі. Мазок на коранавірус паказаў станоўчы вынік, яго шпіталізавалі ў абласную інфекцыйную бальніцу. Клінічных сімптомаў хваробы ў яго няма. Цяпер выяўляецца кола яго кантактаў першага і другога ўзроўня.

На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь праведзена каля 23 тыс. тэстаў на COVID-19, паведамляе прэс-служба.

Два дні таму быў пацверджаны 81 захварэлы, учора статыстыку не агучвалі. Тады ж, 23 сакавіка, медыкі папрасілі людзей з групы рызыкі і з прыкметамі ВРВІ трымацца сацыяльнай самаізаляцыі. 24 сакавіка Міністэрства аховы здароўя аб’явіла аб адкрыцці дабрачыннага рахунка на барацьбу з каранавірусам.

Чытайце таксама: Гродзенку з каранавірусам перавялі ў рэанімацыю. Пацыентка з Жыткавічаў у цяжкім стане — і не мела кантактаў з замежнікамі

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024