Навіны

«Паўлінку» з Купалаўскага можна пабачыць анлайн, але толькі адзін дзень

У Міжнародны дзень тэатра, 27 сакавіка, упершыню пройдзе сусветны паказ легендарнага спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка». Ён адбудзецца пры падтрымцы відэасэрвіса VOKA. Самы папулярны спектакль Беларусі будзе трансліравацца ў прамым эфіры на ўвесь свет. Гэты сацыяльны праект падтрыманы генеральным партнёрам 100-га сезона найстарэйшага тэатра краіны — кампаніяй А1.

«Паўлінка», пастаўленая Львом Літвінавым у 1944 годзе на базе Томскага драматычнага тэатра ва ўмовах эвакуацыі, лічыцца сапраўднай візітнай карткай Купалаўскага. Менавіта гэтым спектаклем пачынаецца кожны сезон, а сама пастаноўка застаецца неад’емнай часткай рэпертуара тэатра ўжо амаль 80 гадоў. У 2019 годзе «Паўлінка» Купалаўскага прызнана нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.


Чытай яшчэ: 100 год найстарэйшаму тэатру Беларусі: у Гродне пакажуць «Рэвізора» на трасянцы, а ў Мінску — «Тутэйшых»


За гады існавання спектакля ў ролі Паўлінкі гледачы змаглі пабачыць амаль два дзясяткі таленавітых актрыс — ад Раісы Кашэльнікавай і Зоі Белахвосцік да Марты Голубевай, якая і ўвасобіць галоўную гераіню пастаноўкі 27 сакавіка. Разам з ёй на сцэну Купалаўскага выйдуць «зорныя» артысты Марыя Захарэвіч, Павел Харланчук-Южакоў, Андрэй Кавальчук, Алена Сідарава, Мікалай Кучыц, Наталля Качаткова, Марына Гардзіёнак, Дзмітрый Тумас і іншыя.

Спектакль «Паўлінка» будзе паказаны ў прамым эфіры з мэтай стварэння для жыхароў Беларусі, прадстаўнікоў беларускай дыяспары за мяжой, для нашых суграмадзян, якія па розных абставінах знаходзяцца за мяжой, і для ўсіх, хто цікавіцца беларускай культурай, магчымасці пазнаёміцца з шэдэўрам тэатральнага мастацтва сусветнага ўзроўню.

Прамы эфір 27 сакавіка будзе даступны ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі і іншых краін свету нават без аўтарызацыі. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Для спектакля таксама будуць даступныя субтытры на рускай мове. Паказ пачнецца ў 19:00.

Запрашаем да анлайн-прагляду!


Чытай яшчэ: Прэм’еры і анлайны гродзенскіх тэатраў падчас каранавірусу


Падзяліцца

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024