Навіны

Польшча адмяняе масавыя мерапрыемствы: ужо 18 пацверджаных выпадкаў каранавірусу

У Польшчы 18 пацверджаных выпадкаў каранавірусу. Дзве асобы ў «вельмі цяжкім стане», паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.

— Прымаем рашэнні, каб перадухіліць распаўсюд каронавіруса. Сёння на нашай ранішняй сустрэчы ўрадавай крызіснай групы мы прынялі рашэнне адмяніць масавыя мерапрыемствы, — >цытуе прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага r**yja.com.

Матчы футбольнага чэмпіянату пройдуць пры пустых трыбунах. У некаторых гарадах прафілактычна закрылі школы і дзіцячыя садкі.

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі паведаміў, што Польшча ўвяла санітарны і медычны кантроль на ўсіх знешніх межах Польшчы: — Мы пашыраем санітарны кантроль на межах. Уся ўсходняя мяжа: польска-ўкраінская, польска-беларуская, польска-расейская, усе, хто перакрочвае мяжу, будуць праходзіць санітарныя працэдуры. Пункты санітарнага кантролю будуць адкрыты на польска-літоўскай мяжы, а таксама з’явяцца на памежных пераходах усёй польска-нямецкай мяжы.

Чытайце таксама: Польшча ўводзіць бясплатныя візы для маладых беларусаў і ўзмацняе санітарны кантроль на мяжы

У Варшаве праходзіць пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі ў справе дзеянняў звязаных з эпідэміяй каронавіруса, якую склікаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Паводле прэзідэнта, сітуацыя ў Польшчы «дастаткова кантраляваная», і папярэдзіў, што хворых на каронавірус у бліжэйшыя гадзіны і дні будзе ўсё больш. Анджэй Дуда таксама заявіў, што ў сувязі з эпідэміяй каронавіруса адмяняе ўсе масавыя выбарчыя сустрэчы, запланаваныя на бліжэйшыя дні.


Колькасць заражаных каранавірусам у Беларусі вырасла

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024