За два месяцы кантрабанда цыгарэт з Беларусі ў Літву практычна дасягнула паловы ад абароту за ўвесь мінулы год, перадае партал euroby.info.
За няпоўныя два месяцы на мяжы з Беларуссю літоўскія памежныя службы і мытня затрымала ужо сем грузавікоў, якія ехалі з Беларусі з буйнымі партыямі цыгарэт. У Вільні знайшлі склад беларускіх кантрабандных цыгарэт, які дзейнічаў на базе фірмы, якая займалася рамонтам грузавых машын.
Лічбы выяўленых кантрабандных беларускіх цыгарэт у Літве велізарныя: канфіскавана 3 млн пачкаў цыгарэт, рынкавы кошт у Літве — амаль 10 млн. На чорным літоўскім рынку цыгарэты прадаюцца ў два разы танней за цыгарэты з крамы.
Самы папулярны на сённяшні дзень спосаб кантрабанды ў грузавых машынах — гэта стварэнне ў прычэпе з грузам другой сцяны, за якой схаваныя скрынкі з цыгарэтамі. Часцей за ўсё кантрабандай вязуць у Літву цыгарэты «NZ», «Минск», «Фест».
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…