Тэлеканал «Беларусь 3» у Дзень роднай мовы выйдзе ў эфір цалкам на беларускай мове

21 лютага ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Тэлеканал «Беларусь 3» у гэты дзень прапануе цалкам беларускамоўны эфір з найлепшымі тэлепраектамі ўласнай вытворчасці, мастацкімі і дакументальнымі стужкамі на роднай мове, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Артэфакты, традыцыі, героі

Гледачоў «Беларусь 3» чакаюць выпускі пазнавальных праектаў, якія адлюстроўваюць розныя бакі нашай спадчыны. Праграма «Жывая культура», якая расказвае пра нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, пакажа выраб традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне, а праект «Артэфакты», які разам з гісторыкамі, археолагамі, краязнаўцамі і калекцыянерамі раскрывае гісторыю матэрыяльных артэфактаў, распавядзе пра Статут Вялікага княства Літоўскага.

Дзякуючы «Архітэктуры Беларусі» гледачы апынуцца ў сядзібе Агінскіх, а «Народны майстар» бліжэй пазнаёміць з жыццём і творчасцю вядомай ткачыхі традыцыйнага беларускага адзення Людмілы Кавалёвай. Увечары гераіняй фільма-партрэта аб таленавітай беларускай моладзі з цыклу «На вышыні» стане паэтка Кацярына Мосэ, а пасля дакументальны тэлефільм «Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака» распавядзе пра творчым лёс сучаснага мастака Паўла Татарнікава.

Фільмы на беларускай мове

Сярод фільмаў, якія тэлеканал прапануе да прагляду ў Міжнародны дзень роднай мовы, — гістарычная драма «Анастасія Слуцкая» («Беларусьфільм», 2003), народная камедыя «Свежына з салютам» («Беларусьфільм», 2001), дакументальныя стужкі «Залатыя рыбкі музыкі Станіслава Манюшкі» (Белтэлерадыёкампанія, 2019) да 200-годдзя кампазітара і «Мяжа» («Беларусьфільм», 2019). Усе фільмы «Беларусь 3» пакажа на беларускай мове.

Акрамя таго, гледачы ўбачаць юбілейны творчы вечар заслужанай артысткі Беларусі Тамары Міронавай, запісаны медыяхолдынгам 9 лютага ў Купалаўскім тэатры. Праграму вечара складаюць фрагменты спектакляў з яе ўдзелам.

Таксама 21 лютага тэлеканал павіншуе народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга з днём нараджэння. Маэстра стане госцем праекта «Майстры і куміры», а пасля гледачоў чакае канцэртная праграма «Купала і Колас. Вы нас гадавалі» Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад яго кіраваннем.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024