У аснову будучага праекта закладзены шматпавярхоўкі ад трох да дзесяці паверхаў. Жылы комплекс будзе цесна ўвязаны з спускамі да Ласасянкі, дзе ўжо фармуецца зона адпачынку гараджан. Магчыма, у будучыні ў жылым комплексе пабудуюць аб’екты сацыяльнага прызначэння. Пра гэта grodnonews.by распавёў галоўны архітэктар ААТ «Гроднажылбуд» Алег Валканоўскі.
Абяцаюць, што Фолюш будзе «выключнай разыначкай». На землях, якія адышлі да горада, ужо ўзведзены тры дамы-свечкі вышынёй у 19 паверхаў.
Фолюш ўзнік ў другой палове XVIII стагоддзя як прамысловае прадмесце Гродна. Атрымаў сваё імя ад палатняных вадзяных млыноў - фолюшаў, якія калісьці размяшчаліся на рацэ Ласасянка. Цяпер на 40 гектарах размешчана некалькі дзесяткаў занядбаных аб’ектаў калісьці велізарнага ваеннага гарадка.
Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…
Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…
Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…
Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…
Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…
Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…