
З пачатку лютага каля дома купца Мураўёва ў Гродне з’явіліся рабочыя. Цяпер яны рыхтуюць аб’ект да будучай рэканструкцыі.
У канцы 2019 года стала вядома, што старадаўні дом у цэнтры Гродна купіў бізнесмэн Станіслаў Сямашка. Як нам вядома, цяпер распрацоўваецца праект рэканструкцыі. Што там будзе ў будучыні, пакуль невядома. Не выключана, што новая гасцініца «Сямашка».
У розны час дом купца Мураўёва быў жылым, тут знаходзіліся Гродзенскае аддзяленне Беластоцкага камерцыйнага банка і крама мануфактурных тавараў, пазней абласная навуковая бібліятэка. З пачатку 1990-х будынак не выкарыстоўваўся, у 1995−96 гадах пад выглядам рэканструкцыі будынак фактычна разрабавалі і кінулі.
З 2006 года будынкам валодаў «Беларускі народны страхавы пенсійны фонд». У лістападзе 2012 года скончылася рэстаўрацыя фасада. Неўзабаве «Беларускі народны страхавы пенсійны фонд» ператварыўся ў ААСТ «Мегаполіс», якое шмат гадоў не выконвала свае абавязацельствы па рэканструкцыі будынка.
У сераду 10 снежня ў мястэчку Поразава Свіслацкага раёна адкрыюць Дом банкухі. Гэта ўнікальны пірог,…
У Гродне ў 2025 годзе адкрыліся пяць новых аб'ектаў размяшчэння: два хостэлы, два буцік-атэлі і…
У 2026 годзе ў Гродне правядуць піўны фестываль «Гродзенская пінта». Ён пройдзе ў канцы лета.…
Урад Літвы ўвёў надзвычайнае становішча з-за метэазондаў з кантрабандай, што прылятаюць з боку Беларусі, паведамляе…
У Harat's Irish Pub у Гродне 13 снежня збіраюцца на вечарыну "Мне няма куды гэта…
Пасажырскія і грузавыя судны рыхтуюцца да зімовай стаянкі - канчаткова ўвесь флот спыніць рух з…