Samsung перадумаў з блакаваннем тэлевізараў? Спыняюць замену платаў

На днях кампанія Samsung зрабіла больш жорсткай сваю палітыку адносна тэлевізараў, увезеных у Беларусь (а таксама Расію і Украіну) з-за мяжы і ня сертыфікаваных для продажу ў нашай краіне. Многія разумныя функцыі тэлевізараў мадэльнага шэрагу Samsung 2018 і 2019 гадоў былі заблакаваныя, што не магло не выклікаць абурэнне ў уладальнікаў. Сёння крыніца падзялілася з onliner.by скрыншотам з унутранай рассылкай сэрвісам ад нібыта «аддзела па працы з сэрвіснай сеткай Samsung».

У гэтым паведамленні невядомы звяртаецца да аўтарызаваных сэрвісных цэнтраў, якія выконваюць негарантыйныя рамонты тэлевізараў Samsung. Іх просяць затрымаць выкананне такіх рамонтаў з праблемай блакавання Smart HUB, не заказваць і не ўсталёўваць платы да наступнага паведамлення, якое будзе прынята ў бліжэйшы час.

Раней замена платы коштам 400−450 рублёў называлася адным з магчымых рашэнняў праблемы з блакаваннем ў аўтарызаваным цэнтры Samsung «Сэрвіс Плаза».

Карэспандэнты Onliner звярнуліся ў аўтарызаваныя сэрвісныя цэнтры, распыталі пра замену платаў і атрымалі пацверджанне таго, што такі від негарантийного рамонту прыпынены да наступнага распараджэння кампаніі Samsung. Ужо ў пачатку наступнага тыдня «сцэгленыя» тэлевізары могуць вярнуцца да жыцця. Хоць гарантый гэтага ніхто зараз даць не можа.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024