2-га лютага на «Беларускім радыё Рацыя» пачне выходзіць новая штотыднёвая музычная перадача «У змроку». Весці яе будзе музыка і гукарэжысёр, аўтар праекта Tochka K Яўген Кучмейна, паведамляе r**yja.com.
Музыка нарадзіўся ў мястэчку Іўе, мае ўласную студыю гуказапісу, запісвае ўласныя альбомы, трэкі ды альбомы іншых беларускіх музыкаў і гуртоў. Што гэта будзе за перадача, распавядае Яўген Кучмейна:
— У першай сваёй перадачы я прадстаўлю самых яскравых прадстаўнікоў напрамкаў Trip hop і Acid dazz, Chillоut, Downtempo, Lounge, якія задалі напрамак руху. Магчыма будзе раздзяляцца Швецыя або Нарвегія, або беларускае асяроддзе Trip hop, Chillоut, Acid dazz. Ці мабыць якія небудзь яшчэ тэмы, якія-будуць аб’яднаныя агульнай паэтычнай тэмай.
Першы выпуск прагучыць 2-га лютага, а 21:05 паводле беларускага часу.
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…
Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…
Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…
Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…