113 чалавек пацярпелі ад хатніх жывёл. У тым ліку — хамяка і асла

За няпоўны месяц у Гродзенскім раёне дзевяць чалавек пацярпелі ад укусаў жывёл. У асноўным грамадзянам дастаецца ад сваіх хатніх гадаванцаў. Сем чалавек звярнуліся па меддапамогу пасля нападу сабак, двое — пасля кантакту з занадта агрэсіўнымі катамі. Сярод пацярпелых — двое дзяцей, паведамляе rgazeta.by.

— Нельга сказаць, што жывёлы сталі часцей кусаць людзей. Думаю, грамадзяне пачалі больш адказна падыходзіць да свайго здароўя, непакояцца, што могуць заразіцца на шаленства, таму пры найменшых ўкусах і драпінах звяртаюцца да ўрачоў, — лічыць ветурач-эпізаатолаг Гродзенскай райветстанцыі Вольга Шаставіцкая.

Суразмоўніца успамінае нядаўні выпадак, які адбыўся ў Гродзенскім раёне. У адным з прыватных двароў хатні пародзісты сабака пакусаў суседа, а праз некалькі дзён напаў на сваю гаспадыню. Жывёла была прышчэплена ад шаленства. Тым не менш грамадзяне выказалі жаданне прайсці курс лячэння, каб выключыць магчымыя рызыкі заражэння небяспечным захворваннем.

Спецыялісты райветслужбы просяць уладальнікаў хатніх гадаванцаў больш сур’ёзна ставіцца да выканання сваіх абавязкаў па ўтрыманню жывёл. Асноўны пункт — своечасовая вакцынацыя супраць шаленства. Таксама не варта забываць пра кароткі ланцужок і наморднік пры прагулцы. Жывёла не павінна ствараць нязручнасці мінакам, адзначае суразмоўца.

У мінулым годзе ў Гродзенскім раёне ад укусаў пацярпелі 113 чалавек. У большасці выпадкаў ад хатніх сабак. Зарэгістраваныя звароты па меддапамогу пасля ўкусаў хамяка, пацука, каня і асла.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024