У вёсцы Свяцк адбыўся пажар у капліцы, што месціцца на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу Валовічаў, насупраць палаца. Капліца 1889 года пабудовы. Як пацвердзілі ў МНС, гэта адбылося каля 17 вечара 28 студзеня.
Капліца адносіцца да парафіі г. п. Сапоцкіна. Як паведамілі пазней у прэс-службе МНС, пашкоджана мэбля і падлога на плошчы 6 кв. метраў, закураны сцены і столь. Прычыны здарэння пакуль невядомыя, асноўная версія ратаўнікоў - пакінутая без нагляду свечка.
«Пакуль што нічога не ведаю. Гэта не наш будынак, яго арандавалі ў комплекса „Свяцк“, мы толькі адпраўлялі там службы», — патлумачыў ксёндз парафіі Антоній Абухоўскі.Да цяперашняга часу службы ў капліцы адбываліся штотыдзень, у нядзелю. Раз на год у гэтую капліцу хадзіла невялікая парафіяльная пілігрымка вернікаў з Сапоцкіна.
Палац у Свяцку, блізу якога месціцца капліца, пачалі аднаўляць у 2017 годзе. Цалкам адноўленая дах і перакрыцці галерэі, рэканструяваны фасад. Працы цягнуцца дагэтуль, таксама ідзе добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Планавалася, што для наведванняў палац адкроюць летам 2020 года.
Палац быў узведзены ў канцы 18-га стагоддзя паводле праекту італьянскага архітэктара Дж. Сака як асноўная рэзідэнцыя беларускага магнацкага роду Валовічаў. У канцы 19-га стагоддзя ўладальнік памяняўся, а ў хуткім часе ім стала дзяржава. У міжваенны час, калі тэрыторыя ўваходзіла ў склад Польшчы, тут размяшчаўся пансіянат для нарказалежных. Пасля вайны ў палацы зрабілі санаторый для хворых на сухоты.
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…