Суд у Гродне: У знак пратэсту актывіст прыкаваў сябе ланцугом. Прыйшлося выклікаць МНС, хуткую і АМАП

Мясцовы актывіст, арганізатар акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй Мікалай Салянік  21 студзеня  абскарджваў рашэнне Кастрычніцкага суда Гродна ў абласным судзе. Раённы суд прызначыў Саляніку  45 базавых велічынь штрафу. Вышэйшая інстанцыя пакінула без зменаў ранейшае рашэнне. Але яшчэ да прысуду Салянік прыкаваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі ў залі суда і адмовіўся пакідаць памяшканне.

Мікалая Саляніка судзілі 23 снежня за два правапарушэнні па артыкулу 23.34 КаАП РБ: за публічны заклік да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і за непасрэдны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Акцыя супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі прайшла 15 снежня і сабрала каля 70 чалавек. Раней Мікалай Салянік распавядаў Hrodna.life, чаму прызваў людзей на акцыю.


Арганізатару акцыі супраць інтэграцыі прысудзілі 45 базавых. У знак пратэсту ён парваў Канстытуцыю


У абласным судзе судзя Собалеў  на пачатку паседжання абвясціў перапынак да таго часу, пакуль прыкаваны ланцугом Мікалай Салянік не пакіне залу суда. Сам актывіст адмовіўся пакідаць памяшканне. Тады супрацоўнік дэпартамента аховы вынес драўляны бар’ер,  да якога быў прыкаваны актывіст. Саляніку прыйшлося ісці следам.

Абласны суд  21 студзеня пакінуў без зменаў рашэнне  Кастрычніцкага суда Гродна, які прысудзіў Саляніка да штрафу ў 45 базавых (1147, 5 рублёў).

Звяртацца ў суд вышэйшай інстанцыі ў Беларусі Салянік больш не збіраецца. Актывіст будзе пісаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека.  У абласным судзе Салянік абвясціў пратэст.  Супрацоўнікам дэпартамента аховы прыйшлося выклікаць МНС, каб вызваліць актывіста ад ланцуга  і хуткую, каб аказаць яму медычную дапамогу. Каб выправадзіць Саляніка з суда выклікалі  АМАП. На вклік прыехалі каля 10 чалавек у масках.

У выніку Міхаіла Саляніка затрымалі. Аўтамабіль з затрыманым скіраваўся ў напрамку Ленінскага РАУС.



Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне працягваюць рамонт сквера на Дарвіна – з’явіцца яшчэ адна ратонда

Сквер на высокім беразе Нёмана па вуліцы Дарвіна ў Гродне чакае другая чарга рэканструкцыі. Пакуль…

14 лютага 2026

«Забег прыгажосці». У Гродне дзяўчаты прабягуцца ў сукенках

У Гродне 7 сакавіка пройдзе легкаатлетычнае мерапрыемства «Забег прыгажосці», прымеркаванае да Міжнароднага жаночага дня. Яно…

13 лютага 2026

Да Фестывалю нацыянальных культур у Гродне завершаць рамонт двух гарадскіх аб’ектаў. Якіх?

Аквапарк «Лазурный» і мост па вуліцы Філарэта хочуць адкрыць да юбілейнага Фестываля нацыянальных культур, які…

13 лютага 2026

Палепшаныя кантэйнеры, рамонт дахаў і ўльтрагук. У Гродне мясцовыя ўлады будуць змагацца з чайкамі

Улады Гродна ў новым сезоне плануюць рашуча змагацца з чайкамі, якія плодзяцца і замінаюць жыхарам.…

13 лютага 2026

Чыноўнікі прызналі памылку: у Грандзічах усё ж пабудуюць школу і дзіцячы садок

У 2026 годзе пачнуць распрацоўваць праекты сярэдняй школы і дзіцячага садка ў Грандзічах. Іх плануюць…

13 лютага 2026

Ідэолагі Гродна даплацяць дзяржгазеце за публікацыю віншаванняў

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама шукае медыя, у якім будзе…

13 лютага 2026