Камунальнікі ў Гродне прапануюць вынесці навагоднія елкі, каб іх маглі перапрацаваць. Калі?

Пасля навагодніх святаў прыходзіць час падумаць, што рабіць з непатрэбнымі ўжо елкамі. У сталіцы, да прыкладу, у сярэднім застаецца 35 тысяч елак, у Гродне, вядома, іншая колькасць, але таксама значная. Што рабіць з ёлкамі сёлета, распавялі камунальныя службы.

Раней ёлкі прымалі ў заапарку на корм для жывёл. Цяпер у Гродне адмовіліся ад такой ініцыятывы. Да гэтага іх як звычайнае смецце вывозілі на палігоны і закопвалі ў зямлю. У 2020 годзе, як паведамляе grodnoplustv.by, навагоднія елкі збіраюць цэнтралізавана. Усе выкінутыя дрэвы ўтылізуюць.

Сяргей Сямашка, намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскай гарадской ЖКГ, патлумачыў, што елкі будуць перапрацаваныя на дранку, якая пойдзе для абагрэву населенага пункта і ацяплення на прадпрыемствах.

Для гэтага гродзенцаў просяць пакідаць ялінкі 18, 19, 25 і 26 студзеня на кантэйнерных пляцоўках для буйнагабарытнага смецця. Калі такіх няма, то не выкідаць іх у кантэйнеры, а паставіць побач.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024