У Беларусі пачалі збор сродкаў на дапамогу пакараным за мітынгі ў абарону незалежнасці

У Беларусі распачалі збор сродкаў на дапамогу аштрафаваным і арыштаваным удзельнікам вулічных акцый супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расеі. Сродкі збірае кампанія #BY_help.

У Беларусі грошы можна ахвяраваць праз сайт MolaMola.by, з-за мяжы — на рахунак PayPal alaksiej.lavoncyk@tol.org. Пра іншыя спосабы пераводу грошай можна даведацца праз пошту alaksiej.lavoncyk@tol.org і па тэлефоне +375 445 100 511, або праз паведамленні на старонцы ў Facebook.

Кампанія #BY_help была створана ў 2017 годзе для дапамогі асуджаным за «Маршы недармаедаў» і іх сем’ям. Тады агулам сабралі 55 тысяч долараў. Пазней адкрывалі збор сродкаў для журналістаў, аштрафаваных за «справу БелТА» і сабралі 5500 долараў. Таксама збіралі сродкі сем’ям пацярпелых ад нападу ў Сталбцах.

Паводле падлікаў кампаніі, агульная сума штрафаў можа перавысіць 80 тысяч рублёў, таксама сабраныя сродкі пойдуць па аплату за ўтрыманне арыштаваных. Кампанія абяцае даваць падрабязныя справаздачы пра тое, куды пайшлі грошы.

Падзяліцца
Меткі: грошы

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024