Дадаць навіну
Панядзелак, 20 жніўня 2018, 13:38

У Гродне «недармаедаў» пакаралі штрафамі і «суткамі»

У Ленінскім судзе Гродна 23 сакавіка асудзілі шэраг удзельнікаў акцыяў «недармаедаў», перадае Свабода.

Сярод падсудных былі не толькі грамадскія актывісты, а і звычайныя людзі. Віталь Дзюк (яму прысудзілі штраф у 15 базавых велічынь — 435 рублёў) нядаўна скончыў будаўнічае вучылішча і з мінулага году не можа знайсці працы. Валянцінава Навумава (такі жа штраф) — сацыяльны работнік, даглядае нямоглых людзей. Валеры Курчэўскі (такі жа штраф) — вайсковы пенсіянер, падчас мітынгу 15 сакавіка ён абвясціў хвіліну маўчання па загінуўшых у Скідзелі работніцах цукровага камбіната. Васіль Корабаў (7 базавых велічыняў) — пенсіянер, сябра прафсаюзу РЭП.

Праваабаронца Эдвард Дмухоўскі, заявіў пасля перапынку ў працэсе, што чакае арышту. У выніку ён атрымаў 15 сутак.

Антон Войцехаў, сябра БХД, у суд не з’явіўся па невядомых прычынах, ягоны тэлефон не адказвае. Мікалай Салянік знаходзіцца ў шпіталі, але яго прозвішча пазначана ў раскладзе судовых працэсаў. Прысуд яму могуць вынесці завочна.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: