У пачатку студзеня на некалькіх дамах на вуліцы Замкавай з’явіліся дзіўныя надпісы. Больш за ўсё іх можна заўважыць недалёка ад уваходу ў былое гродзенскага гета, на будынку, дзе нядаўна было Ганаровае консульства Украіны.
Уласнік будынка ўжо звярнуўся ў міліцыю. Участковы паабяцаў правесці праверку.
У гістарычным цэнтры горада, на асноўных вуліцах, надпісы і малюнкі на сценах з’яўляюцца рэдка. На Замкавай такой вандалізм здарыўся ўпершыню з 2014 года. Яшчэ нядаўна там працавала камера відэаназірання ад Ганаровага консульства Украіны, але ў студзені 2019 консульства пераехала на вуліцу Кабяка. Таму цяпер камеры няма.
У гэтай частцы Замкавай выпадкі вандалізму адбываліся і раней. У 2014 годзе на сцяне побач з ганаровым консульствам вандалы намалявалі свастыку, а двума гадамі раней аблілі фарбай мемарыяльную дошку ў памяць пра гродзенскае гета.
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…
У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…