У МУС патлумачылі, чаму правы кіроўцы нельга выкарыстоўваць для засведчання асобы

У снежні ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі была накіравана петыцыя з просьбай уключыць правы кіроўцы ў спіс дакументаў, якія сведчаць асобу. Перад Новым годам з ведамства прыйшоў афіцыйны адказ на яе.

Аўтары петыцыі, якую падпісалі 1205 чалавек, адзначаюць, што пашпарт як асноўны дакумент, які сведчыць асобу, часта бывае недаступны. Прычынай можа быць замена, афармленне візы і іншыя абставіны.

«Без пашпарта немагчыма паўнавартасна карыстацца банкаўскімі, медыцынскімі і іншымі даволі крытычнымі па часе паслугамі, з прычыны чаго выкарыстанне пасведчання кіроўцы як паўнавартаснай замены дакумента, які сведчыць асобу, паспяхова знаходзіць прымяненне ў многіх краінах свету», — напісана ў звароце.

Адказ ведамства падпісаў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун. Ён лічыць прызнанне пасведчанняў кіроўцаў дакументамі, якія сведчаць асобу грамадзяніна, немэтазгодным.

Читать также: Біяметрычныя пашпарты ў Беларусі могуць увесці ў 2021 годзе. Што зменіцца?

Пасведчанне кіроўцы, якое выдаюць у Беларусі, не адпавядае патрабаванням Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО DOC 9303), у адрозненне ад беларускага пашпарта.

У правах не паказваецца ідэнтыфікацыйнага нумара грамадзяніна, які ёсць у пашпарце. Гэтак жа пасведчанне кіроўцы ў Беларусі адрозніваецца па ступені абароны ад падробак параўнальна з пашпартам, і, каб зраўнаваць іх, прыйдзецца істотна павысіць кошт вырабу пасведчання. У аўтаматызаванай сістэме МУС няма звестак аб правах, выдадзеных у рэспубліках былога СССР, пры тым частка з іх — бестэрміновыя.

Зараз да дакументаў, што сведчаць асобу грамадзяніна Беларусі, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць тут, адносіцца пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь і пасведчанне ўцекача.

Падзяліцца
Меткі: законідэі

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024