Дванаццаць. У навагоднюю ноч на Гродзеншчыне нарадзілася больш за ўсё дзяцей па краіне

У Гродзенскай вобласці ў навагоднюю ноч нарадзілася рэкордная па краіне колькасць дзяцей — 12 малых (сем дзяўчынак і пяць хлопчыкаў), піша sb.by.

У 00.01 крык малой пачуўся ў Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы. Дзяўчынка вагой 3 кг 390 г і ростам 51 см нарадзілася ў маладой мамы Ганны Шэўчык. Праз чатыры хвіліны ў Вікторыі Рачкоўскай з Гродна з’явілася на свет дачка — нараджэнне дзяўчынкі зафіксавалі ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

На Віцебшчыне ў навагоднюю ноч нарадзілася шасцёра малых: дзве дзяўчынкі і чатыры хлопчыкі.

Першы малы ў сталіцы з’явіўся на свет у 00.10 у Гарадскім клінічным радзільным доме № 2. Усяго ў гэтую ноч у Мінску нарадзіліся 9 дзетак, з іх пяць хлопчыкаў і чатыры дзяўчынкі. У вобласці ж за першую ноч года пачуліся першыя крыкі яшчэ двух малых: у Барысаве і Жодзіне.

У Гомельскай вобласці ў навагоднюю ноч нарадзіліся пяць дзяцей — тры хлопчыкі і дзве дзяўчынкі. У Гарадской радзільні Жыткавіч у 00.15 Анастасія Улезкова нарадзіла малую вагой 3 кг 170 г і ростам 52 см. У мамы гэта шостае дзіця.

На Магілёўшчыне ў навагоднюю ноч нарадзіліся трое дзяцей — першым дзіцем стала дзяўчынка, нараджэнне якой адбылося ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Магілёва ў 1.10.

У Брэсцкім абласным радзільным доме першыя роды ў рэгіёне прынялі ў 2.15 — малая нарадзілася з вагой 3 кг 970 г і ростам 53 см. Акрамя яе, на Брэстчыне з’явіліся на свет яшчэ трое дзетак.

Падзяліцца
Меткі: дзецісям'я

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024