Навіны

Новая гасцініца на Вялікай Траецкай адкрыецца ў красавіку 2020

Знешнія работы па рэстаўрацыі старога будынка каля сінагогі доўжыліся каля чатырох гадоў. У красавіку 2020 года там адкрыецца трохзоркавая гасцініца з барам.

Рэстаўрацыяй аб’екта займаецца адна з мінскіх будаўнічых фірмаў.

«Мы захавалі знешні выгляд будынка на 99%. Разабралі старыя сцены па цаглінках — атрымалася 80 паддонаў. Мы іх выкарысталі зноў. Цаглінка да цаглінкі, — распавядае ўласнік Яўген. — Аднавілі ўсе элементы, якія былі паводле гісторыка-культурнай даведкі. У нас былі сур’ёзныя цяжкасці з падмуркам, ды і сам будынак быў у крытычным стане. Першапачаткова мы гэта не ацанілі і зразумелі толькі калі пачалі работы. Менавіта таму і зацягнулі з тэрмінамі».

Уласнік ужо прыбраў плот і паказаў знешні выгляд аб’екта. Зараз каля будынка прыводзіцца ў парадак тэрыторыя.

«Наперадзе ў нас унутраныя працы. Да новага турыстычнага сезону, дзесьці да 25 красавіка, мы хочам адкрыцца. Тут будзе гасцініца на 55 месцаў, арыентыровачна на тры зоркі. Будзе ўласны бар, выкананы пад даўніну і, магчыма, вінны склеп. Размяшчэнне ў нас выдатнае, з багатай гісторыяй, цэнтр горада і паркоўка. Да вясны ў нас з’явіцца яшчэ і жывая зона».

Даведка

Будынак па Вялікай Траецкай, 57 з’яўляецца адным з самых каштоўных пабудоў у гэтым раёне. Разам з харальнай сінагогай — гэта два будынкі, якія засталіся ад яўрэйскага раёна «Школьны Двор». У гэтым раёне калісьці былі тры вялікія сінагогі і некалькі малітоўных школ.


Чытайце таксама: Школьны двор: як выглядаў старадаўні квартал, які знішчылі пасля вайны


Будынак па Вялікай Траецкай, 57 — гэта будынак малітоўнай школы «Кляўз», месца, дзе навучалі хлопчыкаў і дзяўчынак яўрэйскай мове і рэлігіі.

Вядома, што ў 1890 годзе гэты будынак ужо стаяў. Хутчэй за ўсё, яго пабудавалі прыкладна ў 1880-м. У пачатку 20 стагоддзя тут працавала рамесная школа імя І. Брэгмана. У 1920-я гады ў будынку працавалі прыватныя настаўніцкія курсы, сямікласная школа «Талмуд Тора». Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчаўся кааператыўны тэхнікум, а пасля яго інтэрнат.

Чытайце таксама: Находки есть: на месте утерянного еврейского квартала в Гродно работают археологи

Падзяліцца

Апошнія запісы

У аэрапорце Гродна адрамантавалі ўзлётную паласу

Пакрыццё паласы мае вялікія нагрузкі ад лайнераў, таму яго адрамантавалі, каб падтрымаць бяспечнасць палётаў, паведамілі…

11 снежня 2025

Як у зімовыя святы паедуць аўтобусы з Польшчы ў Беларусь? Патлумачыў агрэгатар паездак

З Варшавы ў Гродна пусцяць дадатковы аўтобус, а на некаторыя рэйсы напрыканцы снежня ўжо павышаны…

11 снежня 2025

Навагодні сезон у Гродне пачнецца з 12 снежня — запаляць галоўную ёлку і зладзяць барабаннае шоу

Адкрыццё навагодняга сезона ў Гродне пройдзе 12 снежня. На плошчы Леніна пачнецца свята пад агульнай…

11 снежня 2025

Фарны касцёл у Гродне маглі знесці. Краязнаўцы — пра самыя недарэчныя архітэктурныя планы

Вуліцы Карла Маркса з Фарным касцёлам магло не існаваць, але побач маглі ўзвесці дом саветаў.…

11 снежня 2025

«Свайго месца для іх няма». У Гродне можа з’явіцца спартыўны сквер і скейт-пляцоўка

На Левабярэжнай у Гродне плануюць зрабіць спартыўны парк са скейт-пляцоўкай. Пра гэта расказаў старшыня Гродзенскага…

10 снежня 2025

Пад Гродна жыхары добраўпарадкавалі возера і ледзь не трапілі пад крыміналку. Улады саступілі — «раёнка» выбачылася

Недалёка ад Парэчча, каля вёскі Рыбніца, жыхары самастойна добраўпарадкавалі мясцовы вадаём. Праўда, працы не ўзгаднілі…

10 снежня 2025