Зараз можна хрысціць дзяцей Жаннамі і Джонамі. РПЦ змяніла правілы хросту

У Рускай праваслаўнай царкве змянілі правілы хросту. Зараз дзяцей можна хрысціць пад імёнамі замежных святых, якія шануюцца ў любой з памесных праваслаўных цэркваў. Такое рашэнне было прынята 26 снежня на пасяджэнні Святога Сінода РПЦ, інфармуе patriarchia.ru.

З канца 2017-га над гэтым пытаннем працавала камісія, старшынёй якой быў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал. Яе распрацоўкі былі падрыхтаваныя да сярэдзіны 2019 года. Камісія прыйшла да высновы, што месяцаслоў РПЦ не ўтрымлівае імёнаў усіх святых, праслаўленых памеснымі праваслаўнымі цэрквамі, акрамя таго паводле біблейскай традыцыі, нарачэнне імя нованароджанаму з’яўлялася прэрагатывай бацькоў.

Камісія адзначыла, што не існуе перашкод да хрышчэння імем у іншым, чым звыклае, нацыянальным гучанні (да прыкладу: Іаан — Джон; Іаана — Жанна), і да ўдзелу ў сакрамэнтах з гэтым імем, калі чалавек насіў яго да хрышчэння.

У выніку прапановы камісіі былі прынятыя. Зараз у праваслаўных цэрквах падпарадкавання РПЦ святары могуць хрысціць Джонаў і Жанн.

Праўда, гэтыя іншыя нацыянальныя гучанні імёнаў рэкамендуюць адрозніваць ад імёнаў, якія не маюць сувязі з культурай праваслаўных народаў.

РПЦ прыпыніла кантакты з царквой Грэцыі праз прызнанне ўкраінскай аўтакефаліі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024