Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ўся магчымая далейшая дадатковая падтрымка будзе аказвацца Беларусі толькі тады, калі ўсе дарожныя карты па інтэграцыі будуць выкананы. Паводле яго слоў, не ўзгоднена дарожная карта, прысвечаная далейшай інтэграцыі, уключаючы стварэнне наднацыянальных органаў, адзінай валюты і адзінага эмісійнага цэнтра, перадае tass.ru.
«Работа праведзена, [дарожныя] карты ўзгодненыя і ў прынцыпе, калі сур’ёзна глядзець на інтэграцыю, мы можам перайсці да яе фарсіраванага прасоўвання, а менавіта выканаць тое, што ў гэтых картах значыцца — з першай па трыццатую, прыняць уніфікаванае заканадаўства, каб гэта былі сапраўдныя законы «, — сказаў журналістам старшыня ўрада РФ. Паводле яго слоў, не ўзгоднена дарожная карта, прысвечаная далейшай інтэграцыі, уключаючы стварэнне наднацыянальных органаў, адзіную валюту і адзіны эмісійны цэнтр. «Цяпер дарога [для развіцця інтэграцыі] адкрыта, дакументы ўзгоднены», — сказаў Мядзведзеў.
«Усе формы дадатковай падтрымкі [Беларусі], акрамя таго, што ў нас і так прасунутыя адносіны, практычна за 8 млрд Беларусь мае расійскіх крэдытаў, — дадатковыя формы крэдытавання магчымыя толькі ў выпадку, калі дарожныя карты будуць выкананы і ўвасобяцца ў законы», — падкрэсліў кіраўнік кабінета міністраў РФ. На яго думку, у гэтым выпадку можна будзе гаварыць аб кампенсацыі падатковага манеўру для Беларусі і ў іншых пытаньнях.
Прэм’ер-міністр РФ сказаў, што да Новага года не плануе адпраўляцца ў Мінск. Паводле яго ацэнкі, пры падрыхтоўцы дарожных інтэграцыйных карт праведзена вялікая праца, за што ён падзякаваў членам урада. Кіраўнік Кабміна падкрэсліў, што для інтэграцыі зараз ёсць «добры план», які трэба ўвасобіць у законы, і тады гэта стане ўжо незваротна «. Мядзведзеў дадаў, што пры развіцці інтэграцыі многае залежыць ад рашэнняў Мінска.
Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…
За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…