Людзі і справы

Як падняць беларускую эканоміку, расказаў Зміцер Вайцюшкевіч на калядным канцэрце ў Гродне

З канцэрта ў Гродне 19 снежня пачаў калядны марафон спявак Зміцер Вайцюшкевіч. Сёлета ён прэзентаваў адмысловы дыск «На Каляды», куды ўвайшлі лепшыя і новыя святочныя песні. На канцэрце прагучалі таксама іншыя «стопрацэнтныя хіты» выканаўцы розных гадоў.

«Стоадсоткавыя хіты і музыка геніяльнага кампазітара»

Гэтым разам канцэрт Вайцюшкевіча нагадваў стэндап. Яркія жарты і развагі пра лірычных герояў перамяжалі музычныя нумары.

«Бяда беларускага стэндапа, што герой нашых гісторый — ён цнатлівы, прыстойны, ён не мацюкаецца. Ён увогуле брыдкіх словаў не кажа са сцэны. Таму што мы, беларусы, такія рамантычныя, летуценныя, жывем у нерэальным свеце», — казаў Вайцюшкевіч. Аднак гэту бяду Вайцюшкевічу ўдалося пераадолець. Сапраўды, навошта ж са сцэны мацюкацца, калі можна проста прадставіць нумар «Музыка геніяльнага беларускага кампазітара — мая».

Можа Вайцюшкевіч і думаў, што жартуе, называючы свае песні «стоадсоткавымі хітамі» але іх насамрэч усе добра ведалі і падпявалі. Так што частка песень гучала ў выкананні канцэртнай залі Цэнтра культуры Гродна. Адной з іх, ужо традыцыйна ў нашым горадзе, была песня «Нёман».

А за хуткі адказ на пытанне на засыпку «Куды буслы схавалі свае доўгія насы» адна з наведвальніц канцэрта атрымала падарунак ад спевака, дыск «Мой сябра анёлак».

Паслухаць цалкам можна тут

Вайцюшкевіч ведае, як падняць беларускую эканоміку

Апроч калядных віншаванняў стэндап ад Вайцюшкевіча ўтрымліваў і антыкрызісную прапанову дзяржаўнага ўзроўню. Пасля поспеха «Году малой радзімы» спявак прапануе зрабіць «Год беларускага мужчыны».

«Уяўляеце, у цэнтры Гродна расцяжка: „Беларускі мужчына — чысты аб’ект кахання“. Альбо „Ты — залаты“. Мужчына пабачыць і падумае — во класна, ацанілі нарэшце. І пачне ад таго расці валавы ўнутраны прадукт, і абгонім мы тады, не пабаюся гэтага слова — Польшчу».

Гродна да Калядаў гатовы

Песні з новага каляднага альбома таксама прагучалі з гродзенскай сцэны — каб дакладна падрыхтавацца да святаў. Пажаданні ад спевака на Каляды — «Каб сабраліся ўсе вашы дарагія людзі за святочнымі сталамі, каб сталы ламіліся ад крызісу, каб мама, тата, дзед, баба — ўсе плакалі ад шчасця. І каб вы усе былі багатыя і здаровыя».


Зміцер Вайцюшкевіч спяваў у Гродне! Так і да «Славянскага базара» недалёка! (ёсць відэа)


Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024