Навіны

«Легенды нараджаюцца тут». Турыстычны брэнд Гродна нарэшце прадставяць афіцыйна

12 снежня ў Гродзенскім гарвыканкаме пройдзе прэзентацыя новага турыстычнага брэнда Гродна. Пераможцы конкурсу прадставяць дапрацаваны праект з новым слоганам — «Легенды нараджаюцца тут».

Турыстычны брэнд Гродна выбралі 24 кастрычніка ў гарвыканкаме. Усяго ў двух турах на суд журы і гараджан прадставілі паўсотні прапаноў. Члены журы аддалі перавагу праекту брэсцкай студыі «GRAFIT». Некаторыя гродзенцы былі незадаволеныя выбарам і патрабавалі адмяніць вынікі конкурсу або правесці яго яшчэ раз.


Бренд Гродно мог быть другим? Смотри, как голосовали члены жюри и почему победил Брест

Что иностранцы думают о выбранном бренде Гродно


У гарвыканкаме пераможцам сказалі дапрацаваць праект і прыдумаць новы слоган замест прапанаванага «Я люблю цябе». У выніку з’явіўся слоган «Легенды нараджаюцца тут». Але як будуць канчаткова выглядаць лагатып і слоган разам, а таксама брэндбук, пра які шмат казалі прадстаўнікі студыі «GRAFIT», гродзенцы да гэтага часу не ведаюць.

Даведацца, чым скончыцца гісторыя доўгіх выбараў гарадскога брэнда, можна будзе 12 снежня на Hrodna.life.


«Началась травля». Как брестские дизайнеры взбесили гродненцев своим подарком

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024