Глядзіце, як выглядае рэканструкцыя Палаца тэкстыльшчыкаў з вышыні

У Гродне з канца жніўня праходзіць рэканструкцыя Палаца тэкстыльшчыкаў. Яна павінна скончыцца ў лістападзе 2020 года. Пакуль плануецца размясціць там калектывы Цэнтра культуры Гродна. Мастакі і гісторыкі прапаноўвалі зрабіць там мастацкі музей.

Рэканструкцыя павінна змяніць знешні від і інтэр'еры будынка: заменяць дах і перакрыцці, інжынерныя сеткі, памяшканні пераплануюць. Праект распрацаваў інстытут «Гроднаграмадзянпраект». Працы ўключаны ў абласную інвестыцыйную праграму на 2019 год.

Фота будаўнічай пляцоўкі ноччу з вышыні апублікавала ў фэйсбуку Ірына Варкулевіч.


«Ганьба, што яго няма». Навошта Гродна мастацкі музей і калі ён можа з’явіцца


Былы клуб тонкасуконнага камбіната будаваўся ў 1950-я гады. Аднак на яго канчатковае архітэктурнае аблічча паўплывала прынятае ў 1955 годзе рашэнне ўрада СССР аб ліквідацыі празмернасцяў у архітэктуры. Таму ў пачатковы праект прыйшлося ўносіць карэкціроўкі. У выніку быў спрошчаны галоўны фасад будынка, які выходзіць на Савецкую плошчу. А вось фасад з боку Дома быту захаваўся паводле першапачатковага праекта, таму ў Гродне часта кажуць, што палац нібыта пабудавалі памылкова галоўным фасадам назад.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024