Гродзенскі дзіцячы хоспіс імя святога Губерта шукае тых, хто павіншуе хворых дзетак з Новым годам у іх дома. Можа, гэта вы?
Снежань — гэта месяц, калі кожны чалавек марыць пра цуды і жадае сваім блізкім самага галоўнага і лепшага. Сярод нас ёсць дзеці, якія не могуць радавацца цукеркам, мандарынам і цацкам. Іх жыццё абмежавана іх вельмі малымі магчымасцямі.
Гродзенскі дзіцячы хоспіс просіць у цудоўны калядны час не цукеркі і не падарункі, а дапамогі людзей. Кожны цяжкахворы дзіцёнак хоча ўвагі і свята. Але чалавечыя рэсурсы хоспіса абмежаваныя і, яго супрацоўнікі шукаюць сабе памочнікаў - Дзедаў Марозаў, якія змогуць павіншаваць цяжкахворых дзяцей у іх дома.
Ахвотных дапамагчы дзіцячы хоспіс просіць звяртацца па нумары 96−35−70 ці +375 336 869 328 (Валянціна), а таксама просіць падзяліцца гэтай інфармацыяй са сваімі калегамі, знаёмымі і сябрамі.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…