У Гожы цырульніца вымушана працаваць сярод абагравальнікаў

У аграгарадок Гожа прыязджаюць стрыгчыся нават літоўцы. Але рабіць прычоскі маладая цырульніца вымушаная каля абагравальнікаў. Арэндадаўца стварае ўмовы, у якіх немагчыма працаваць. «Перспектыва» разбіралася ў сітуацыі.

Ратуюць абагравальнікі

Марына Герасімчык родам з Гожы. Яна скончыла Гродзенскі прафесійна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання, пасля вучобы папрацавала ў адной з цырульняў у абласным цэнтры, а потым вырашыла арганізаваць сваю справу па аказанні паслуг цырульніка. Дзяўчына не хавае: прыцягнулі льготы і прэферэнцыі для развіцця малога бізнесу ў вёсцы, устаноўленыя Указам Прэзідэнта. У Гожы якраз ніша пуставала. У будынку гандлёвага цэнтра Марына арандавала памяшканне, зрабіла добры рамонт, купіла абсталяванне. За два гады напрацавала вялікую кліенцкую базу. Сярод пастаянных кліентаў нямала гродзенцаў і жыхароў Літвы. Да канца снежня ўсе суботы распісаны цалкам, няма ніводнага вольнага месца, ды і па буднях мала што засталося. Улічваючы тое, што цэны на ўзроўні гарадскіх (дарэчы, мужчынская стрыжка каштуе 8 рублёў, жаночая — ад 13-ці), відаць, што тут людзі выгаду не шукаюць, прыязджаюць дзеля майстра.

Бізнэс пайшоў, але ўмовы арэндадаўца — Гродзенскі філіял аблспажыў - апошнім часам стварае, што называецца, на выжыванне. У мінулую пятніцу ў момант нашага прыезду батарэі ў будынку былі ледзянымі. «Хаця абяцалі напярэдадні даць ацяпленне», — уздыхае Марына. За арэнду яна плаціць спраўна. Дзеля кліентаў Марына суткамі напралёт «грэе» сваё памяшканне двума абагравальнікамі. Натуральна, гэта выліваецца ў капеечку.

— За арэнду штомесяц плачу 100 рублёў плюс камунальныя паслугі. У восеньскія месяцы як мінімум 200 рублёў сыходзіць толькі на электрычнасць. Калі ўдараць маразы, страшна ўявіць, у якую суму гэта выскачыць, — распавядае суразмоўца. — Кліентам трэба ствараць камфортныя ўмовы. Як у халодным памяшканні галаву памыць?

Марына не раз нагадвала кіраўніцтву філіяла пра тое, што пара б ажывіць батарэі, на вуліцы амаль снежань. Кіраўніцтва, у сваю чаргу, аднекваецца: маўляў, за акном яшчэ «плюс».

— Іншага памяшкання для цырульні ў Гожы няма, таму пакуль даводзіцца трываць. І раней не ўсё было ідэальна. Качагар тапіў толькі з васьмі раніцы да пяці вечара, але хаця б паветра за дзень прагравалася, а ў гэты ацяпляльны сезон ўласнік ні разу не ўключыў ацяпленне, хоць былі халодныя дні, — наракае дзяўчына. — Абяцалі ў снежні. Але калі на ноч таксама стануць адключаць, пра які камфорт можна казаць. Калі і далей так пойдзе, давядзецца зачыняць цырульню.

Нават пры тым, што абагравальнікі працавалі кругласутачна, а на вуліцы ў пятніцу было +8, у цырульні тэрмометр паказваў 13,9 градуса. Каля кліенткі, якой Марына фарбавала валасы, стаялі абагравальнікі.

Усім холадна

Акрамя цырульні, у вялікім будынку размяшчаюцца і іншыя аб’екты. У прыватнасці, два магазіны — прадуктовы і прамысловы, а таксама цэнтр культуры. Калі ідзеш па калідорах, нават пара з рота ідзе. На вуліцы, скажу шчыра, было камфортней. Прыемней за ўсё апынулася ў прадуктовай краме: цяпло ў гандлёвую залу ідзе ад матора халадзільнага абсталявання. У цэнтры культуры працавалі кандыцыянерамі. Такім чынам тут выходзяць са становішча, каб не замарозіць дзяцей, якія рэгулярна наведваюць гурткі. Але нават пры гэтым у кабінеце загадчыцы тэрмометр паказаў +10 градусаў. Там, дзе займаюцца рабяты, цяплей. Кандыцыянер «качагарыў» на ўсю катушку. На ноч абсталяванне выключаюць, нескладана прадставіць, як у памяшканні раніцай ці пасля выхадных.

У прамысловай краме таксама холадна. Але прадавец не скардзіцца. Кажа, некалі мерзнуць, увесь час у руху. Гандлёвая кропка, варта заўважыць, належыць непасрэдна Гродзенскаму філіялу аблспажыў. Зразумелая справа, не стане прадавец скардзіцца. А ў момант нашага прыезду ў гандлёвым зале было максімум +8.

P. S. У панядзелак, 2 снежня, батарэі ў будынку гандлёвага цэнтра пацяплелі. Кіраўніцтва Гродзенскага філіяла аблспажыў не стала ўдавацца ў падрабязнасці з нагоды таго, ці ўдалося зэканоміць, спаслаўшыся, што гэта камерцыйная таямніца. Таксама не ўдалося даведацца, якіх менавіта крытэрыяў прытрымліваюцца кааператары пры падачы цяпла. Але паабяцалі: падаваць цяпло будуць кругласутачна, паколькі цяпер там працуюць два качагары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024