Зубр з Белавежскай пушчы сам сябе стрыножыў

У Белавежскай пушчы зубр уцякаў ад супрацоўнікаў Нацыянальнага парка на трох нагах. Правую пярэднюю нагу ён, магчыма, падчас бегу заклаў за рог і не змог вызваліцца. Супрацоўнікі парка таксама не змаглі яму дапамагчы.

«Трохногага» зубра заўважылі на тэрыторыі Хвойникского лясніцтва Белавежскай пушчы, паведамляе npbp.by. Зубр-самец выглядаў вельмі дзіўна і ўцякаў ад людзей. Егеры паспелі заўважыць, што яго правая пярэдняя нага знаходзіцца на правым рагавым чахле.

Незразумела, як зубр трапіў у такую сітуацыю, але дапамагчы яму ніякімі падручнымі сродкамі мы не маглі. Нашаму зубру на выгляд каля 8−10 гадоў, рагавыя чахлы ў яго загнуты ўнутр. Мяркуем, што закласці нагу за рог ён мог, хутчэй за ўсё, пры бегу «на махах» [хуткі бег скокамі], — расказалі супрацоўнікі нацыянальнага парка.

Спецыялісты спадзяюцца, што ён здолее самастойна вызваліцца. За перыяд назірання за зубрамі гэта другі падобны выпадак у пушчы. Першы адбыўся ў 1985 годзе, тады трохгадовы зубр паўдня скокаў на трох нагах, пакуль не вызваліўся.


Зуброў плануюць рассяліць на Слонімшчыне і Мастоўшчыне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024