У Гродне прапануюць бясплатны шынамантаж для тых, хто возьме сабе сабаку ці котку

«Вазьмі сабаку або котку ў „Адданым сэрцы“ і атрымай шынамантаж бясплатна» — такая акцыя стартавала ў суботу ў Гродне. Карэспандэнт «АвтоГродно» звязаўся з арганізатарамі і даведаўся падрабязнасці.

Арганізатар акцыі - Гродзенскае грамадскае аб’яднанне абароны жывёл «Адданае сэрца». З 2011 года арганізацыя дапамагае знайсці гаспадароў для сабак і катоў. Перад тым, як у жывёлы з’яўляецца новы гаспадар, сабаку або котку паказваюць ветэрынару, робяць прышчэпкі і стэрылізацыю, апрацоўваюць ад розных паразітаў.

Зараз у «Адданым сэрцы» каля 50 сабак і 50 катоў. Перад пачаткам халадоў жывёлам важна знайсці сабе дом і любячыя рукі, таму і стартавала акцыя.

— Акцыю прыдумаў наш памочнік Міхаіл Ліс. Ён дамовіўся з шынамантажом на Таўлая і Сакольскай. Мы раздрукавалі ўлёткі і сталі раздаваць на рынку «Карона» у зале «А» і на прыпынках грамадскага транспарту, — распавядае «АвтоГродно» старшыня ««Адданага сэрца» Алена Вітальеўна.

— Колькі людзей звярнулася па акцыі?

— Яшчэ ніхто, але ў панядзелак сям’я прытуліла сабе котку і гэтая акцыя стала для іх прыемным бонусам. Гэта наш спосаб сказаць «дзякуй», — кажа Алена Вітальеўна.

— Ці можа быць такое, што чалавек дзеля эканоміі на шынамантажы возьме сабе сабаку, напрыклад, а пасля растанецца?

— Мы не аддаем жывёлу абы каму. Да нас прыходзяць, знаёмяцца з жывёламі, часам па некалькі тыдняў выгульваюць, разумеюць, што гэта менавіта іх жывёла. Толькі пасля гэтага мы афармляем дагавор з подпісамі і пячаткамі, — кажа старшыня.

Дарэчы, «Адданаму сэрцу» патрэбна дапамога валанцёраў, часам трэба зусім невялікая. Можна нават быць не валанцёрам, а памочнікам валанцёра. Калі вы гатовыя дапамагаць або шукайце сабе вернага чатырохлапага сябра, зазірайце ў суполку «Преданное сердце».

Падзяліцца
Меткі: аўтожывёлы

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024