Навіны

Бацькі асуджанага за забойства ў стаўпецкай школе абскардзілі прысуд

Апэляцыю разгледзяць у Вярхоўным судзе. Родныя ахвяр скаргі на прысуд не падавалі. Разгляд скаргі бацькоў Вадзіма М., асуджанага за двайное забойства ў стаўпецкай школе № 2 на 13 гадоў пазбаўленьня волі, адбудзецца 20 сьнежня ў Вярхоўным судзе. Пра гэта С**бодзе >паведамілі ў ведамстве.

Паседжаньне пройдзе ў закрытым рэжыме, прысутнічаць на ім змогуць толькі родныя асуджанага і пацярпелыя. Як расказала С**бодзе сястра загінуўшай настаўніцы Марыі Пархімовіч, яна зьбіраецца прыехаць у суд разам з сынам сястры.

Суд па справе аб двайным забойстве ў стаўпецкай школе праходзіў у Стоўпцах з 19 жніўня па 11 верасьня ў закрытым рэжыме. Усе ўдзельнікі працэсу далі падпіску аб неразгалошваньні матэрыялаў справы. Яны ня маюць права расказваць пра тое, што адбывалася ў судовай залі падчас працэсу.
Разгляд справы правялі закрыта (паводле ч. 2 арт. 23 УПК), бо на момант злачынстваў, у якіх яго абвінавачваюць, М. не дасягнуў 16-гадовага ўзросту. У матэрыялах справы былі зьвесткі пра стан ягонага здароўя, якія складаюць мэдычную таямніцу (арт. 46 закону «Аб ахове здароўя»).

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024