У сувязі з правядзеннем перадконкурснага агляду транспартных сродкаў 25 лістапада, у панядзелак, магчымыя збоі ў руху асобных маршрутаў «маршрутных таксі» ў Гродне, папярэджвае «Гродзенская праўда» і прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Ад 9.00 да 13.00 гадзін 25 лістапада некаторыя гродзенскія маршруткі могуць не выйсці на маршрут ці прыходзіць са спазненнем. Справа ў тым, што ў гэты дзень адбудзецца перадконкурсны агляд машын, якія перавозчыкі плануюць выкарыстоўваць у гарадскіх перавозках.
Зараз у Гродне не хапае каля 40 маршрутак. Конкурс праводзіцца, каб дадаткова выбраць прыдатныя для гарадскіх перавозак транспартныя сродкі.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…