Hrodna.life пагаварыў з Андрэем (імя зменена), які 17 лістапада праходзіў лячэнне ў скурвендынсансеры. Там жа на ўчастку ён і прагаласаваў. А потым пабачыў пратакол і здзівіўся: 37 галасоў - за Лілію Кір'як, 1 — супраць усіх. А ён дакладна ведае, што галасаваў за Алену Шаламіцкую.
У скурвендыспансеры пацыенты галасавалі на закрытым участку № 5 Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі. Там прагаласавала 38 чалавек. Андрэй расказвае, што галасаванне праходзіла законна. Ён прыйшоў уніз на участак, распісаўся ў бланку, атрымаў бюлетэнь з подпісамі двух членаў камісіі, галасаваў у кабінцы для галасавання. А пасля выбараў сутыкнуўся на вуліцы з назіральнікам з яго ўчастка. Ад яго Андрэй даведаўся, што ў пратаколе напісана, што ўсе галасавалі за Кір'як. Але ён дакладна ведае, што галасаваў за іншага кандыдата.
— Я ведаю, у якой краіне я жыву. Што ты давядзеш? Як грамадзянін я разумею, што трэба нешта рабіць. З іншага боку, у гэтую бальніцу з улікам свайго захворвання мне даводзіцца раз у паўгода класціся на два тыдні, — расказвае Андрэй. Ён хварэе на псарыяз. Ён баіцца, што калі пачне скардзіцца, да яго пачнуць ужываць пэўны ціск у бальніцы.
Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…
Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…
Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…
Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…
Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…
Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…