Гродзенскі кандыдат у дэпутаты прапануе выбаршчыкам падпісаць дамову. Што гэта такое?

Кандыдат у дэпутаты парламента Яўгеній Дудкін прапануе выбаршчыкам заключыць дамову. У выпадку абрання дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода 7-га склікання Дудкін гарантуе выбаршчыку, які падпісаў дамову, пэўныя перавагі.

Сярод іх кандыдат пералічвае:

• першачарговы прыём у грамадскай прыёмнай,
• прыняццё захадаў для выканання ўсіх пунктаў выбарчай праграмы і наказаў сваіх выбарцаў,
• прадстаўленне падпісанту дамовы дакумента, які пацвярджае набыццё правоў і паўнамоцтваў (пасведчанне памочніка на грамадскіх пачатках). Падпісаць домову можна тут.

— Дамова была створана таму, што сённяшнія дэпутаты давялі грамадзян да адчаю: людзі перасталі верыць дэпутатам рознага ўзроўню. Чаму? Бо яны чыноўнікі, дырэктары і кіраўнікі розных прафсаюзаў, а гэта значыць, што падначаленыя вертыкалі ўлады і будуць рабіць і робяць тое, што ім загадаюць зверху. Свае ж абяцанкі гэтыя кіраўнікі нічым не падмацоўваюць, — кажа кандыдат.

Яўген Дудкін зарэгістраваны кандыдатам на Гродзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 50. Ён — прадстаўнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, якая падрыхтавала шэраг законапраектаў.

«Зрабіць працу дэпутата больш празрыстай і блізкай да людзей»

— Чым гэтая дамова ўнікальная? Кожны кандыдат плануе ажыццявіць сваю праграму.

— Гэта ўнікальна тым, што ў параўнанні з іншымі кандыдамі, я разам з камандай гатовы на працягу дэпутацкага тэрміну прымаць ўсе меры, каб дамагчыся ажыццяўлення канкрэтных пунктаў нашай прадвыбарчай праграмы. Паказваем грамадзянам сваю адкрытасць, гатоўнасць працаваць і рабіць справаздачу, чаго не скажаш пра сённяшніх дэпутатаў. Гэтыя дэпутаты — чыноўнікі і кіраўнікі на прадпрыемствах, а таму прымаюць рашэнні ўлады, а не сваіх выбарцаў.

Мы прапануем адказнага дэпутата з пакетам адказных рэформ. Таксама заахвочваем саміх выбарцаў з акругі далучыцца да працы дэпутата ў якасці грамадскіх памочнікаў, зрабіць працу дэпутата больш празрыстай і блізкай да людзей.

— Калі ў вас будзе 1000 падпісантаў - будзе 1000 грамадскіх памочнікаў?

— Так! Нават калі будзе 1000 падпісантаў, то будзе 1000 памочнікаў. І гэта добра! Бо тады выбарцы, якія знаходзяцца на месцы, у акрузе, назіраннем і дапамогаю зробяць працу больш прадуктыўнай. Гэта будзе своечасовае накіраванне дэпутацкіх запытаў у мясцовыя органы ўлады аб сітуацыі і выпраўленні незаконных дзеянняў, арганізацыя сустрэч з пэўнымі групамі грамадзян па ўзняцці і вырашэнні той ці іншай праблемы на парламенцкім узроўні, прыём прапаноў і рэкамендацый, аналітыкі перад прыняццем тых законапраектаў, якія цікавяць грамадзян. І шмат чаго іншага.

Разам з тым — актывізацыя грамадзянскай супольнасці і ўзняцце цікавасці да працы самога дэпутата і парламента. Сёння ніхто не ведае сваіх дэпутатаў, акрамя апазіцыі, якая адсочвае парушэнні і прыняцце антынародных законаў. Бо яна хоць і не прадстаўлена заўважна ў парламенце, аднак тыя два дэпутаты галасавалі супраць, напрыклад, закона аб адмене адтэрміновак у войска.

Дамова грунтуецца на сумленні

Яўген кажа, што гэта першы ў Беларусі выпадак такой дамовы. Практыка такіх дамоваў існуе, напрыклад, у ЗША. Юрыдычнай сілы дамова не мае — у заканадаўстве гэта не прапісана. «Аднак яе існаванне грунтуецца на сумленні, адказнасці і слове чалавека, які з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты. То бок, у выніку невыканання пунктаў дамовы выбарцы-падпісанты маюць поўнае права пачаць кампанію па адкліканні свайго дэпутата», — кажа Яўген.


У Гродне праходзяць перадвыбарчыя пікеты. Дзе можна сустрэцца з кандыдатам?

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024