Вуліцу Віктара Саяпіна адкрыюць у Гродна

Пра гэта на нарадзе ў Гродзенскім гарвыканкаме паведаміў старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Мечыслаў Гой, піша grodnonews.by.

Вуліца названая ў гонар гісторыка і краязнаўцы Віктара Саяпіна, аўтара трох дзесяткаў кніг пра наш горад. Ён быў сябрам абласнога грамадскага савета па справах культуры і мастацтваў пры аблвыканкаме, членам гарадской тапанімічнай камісіі.

Вуліца стане адной з асноўных магістраляў, якія апаясваюць мікрараён шматпавярховай жылой забудовы. Чатырохпалоснае дарожнае палатно ўжо заасфальтавана, зробленыя кішэні для прыпынку аўтобусаў і маршрутак, пешаходныя дарожкі, ўсталявана асвятленне. Адкрыццё плануецца 5 лістапада.

Узвядзенне новага мікрараёна пачалося больш за год таму. Тут ужо высяцца жылыя шматпавярхоўкі, некаторыя здадзены ў эксплуатацыю. Паралельна з будаўніцтвам жылля пракладваецца дарожная сетка. Дарэчы, у новым мікрараёне яшчэ некалькі вуліц названы імёнамі вядомых гарадзенцаў: былога дырэктара ААТ «Гроднажылбуд» Віктара Глухава, былога дырэктара гімназіі № 1 Гродна Валянціны Макаравай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024