Гродзенец рабіў сэлфі на Балі і ўпаў са скалы. Ён загінуў

«Мы атрымалі інфармацыю ад людзей пра тое, што іншаземец, верагодна, упаў са скалы падчас здымкі сэлфі», — паведамляе antaranews.com. Мясцовы начальнік паліцыі пацвердзіў, што беларускі турыст Сяргей Барбушын страціў раўнавагу і ўпаў са скалы Танджунг Мебулу на востраве Балі. У гэты час ён нібыта рабіў сэлфі. Усё здарылася ўвечары нядзелі, піша Onliner.by.

«Так, 27 кастрычніка ў 19:30 па мясцовым часе мы атрымалі ад людзей інфармацыю пра тое, што іншаземец, верагодна, упаў са скалы падчас здымкі сэлфі», — заявіў выданню ад’юнкт-камісар Юсак Агусцінус.

Паліцыя атрымала пашпарт Сяргея Барбушына і арандаваны ім аўтамабіль. «Па папярэдніх дадзеных, мужчына прыбыў на ўцёс без суправаджэння. Там таксама была знойдзена арандаваная белая машына», — сказаў ён.

Балійскай пашукавікі і ратавальнікі шукаюць беларуса з нядзелі. Пошукам перашкаджалі цяжкапраходная мясцовасць і дрэнная бачнасць.

«Ахвяра яшчэ не знойдзена, і, хутчэй за ўсё, яе знесла прыліўной плынню. Пошукавая аперацыя працягваецца», — адзначыў Хары Адзі Пурномо, кіраўнік Балійскага пошукава-выратавальнага кіравання.

У прэс-службе беларускага МЗС Onliner пацвердзілі інфармацыю аб знікненні турыста.

— У цяперашні час вядзецца пошукавая аперацыя, задзейнічаны верталёт. Пасольства Беларусі ў Інданезіі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з мясцовымі праваахоўнымі органамі і сваякамі беларускага грамадзяніна, — сказаў прэс-сакратар замежнага ведамства Анатоль Глаз.

Дапоўнена

Па словах Андрэя, брата зніклага беларуса, у руках Сяргея тэлефона не было.

— Я ведаю, таму што датэлефанаваўся ў той вечар (27 кастрычніка. — Заўвага. Onliner), але ў адказ пачуў голас мясцовага паліцэйскага. Мой брат быў не «інстазадротам», а таленавітым і паспяховым праграмістам, — сказаў Андрэй Барбушын. Больш пра свайго зніклага брата ён гаварыць не пажадаў.

Раней мясцовыя СМІ пісалі пра гродзенца Сяргея як пра заўзятага вандроўцу і аматара серфінгу. Барбушын паспеў пажыць у Інданэзіі, Тайландзе, доўга займаўся серфінгам на Шры-Ланцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024